Ляхавічанка адзначана дзяржаўнай узнагародай

Прэзідэнт Беларусі 28 ліпеня падпісаў Указ №262 «Аб узнагароджанні».

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненнi ў дзяржаўнай грамадзянскай службе медалём «За бездакорную службу» III ступенi ўзнагароджана галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Тамара КАЗАК!

Віншуем Тамару Паўлаўну з высокай узнагародай!