Справа не ў спякоце, а ў дзяржаўным клопаце

Падчас рабочай паездкі ў Бярозаўскі раён Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся
з вопытным узорам камбінаванага рулоннага прэс-падборшчыка айчыннай распрацоўкі.

З кожным днём становіцца ўсё больш важкім хлебны каравай Беларусі. І ў 2026 годзе наша краіна зноў астравок стабільнасці ў аграрнай сферы. А на фоне тых катаклізмаў, што адбываюцца ў Еўропе, сітуацыя ў Беларусі настройвае на мажорны лад.Старонкі замежных СМІ запоўнены інфармацыяй, што летняя спякота ў многіх краінах Еўропы знішчыла ўраджай зерневых на мільярды еўра. Еўрапейскія палітыкі высвятляюць, чаму хвалёная кліматычная і эканамічная стратэгія ЕС аказалася бяссільнай перад тварам прыроды, і да чаго рыхтавацца спажыўцам.

Лета-2026 стала для Еўропы не сезонам высокіх ураджаяў, а сезонам страт. Слупок тэрмометра ўзлятаў вышэй за 43 градусы, і пад такім санцапёкам выгаралі мільёны гектараў пасеваў. Асноўны ўдар прыняла на сябе Францыя – жытніца Еўропы, амаль палова ўсіх страт прыпадае на долю гэтай краіны. Нацыянальная федэрацыя прафсаюза фермераў Францыі б’е трывогу: вытворчасць малака можа знізіцца на 30 працэнтаў. Сярод ахвяр анамальнага надвор’я таксама Іспанія і Германія, кожная з іх недалічыць прыкладна па 1,5 мільёна тон збожжа. У Іспаніі міністэрства сельскай гаспадаркі прагназуе, што ўраджай збожжавых зменшыцца з мінулагодніх 24 мільёнаў тон да крыху больш чым 18,5 мільёна тон. У Польшчы на шэраг рэгіёнаў абрушыліся буры, град, шквалісты вецер. На некаторых сельгасугоддзях страты склалі 80 працэнтаў. А рэзкі пераход ад спякоты да моцных дажджоў моцна ўдарыў па бульбе, што пагражае дэфіцытам гэтай важнай культуры.
За сухімі лічбамі стаяць фермеры, якія ўклалі ў пасевы свае грошы і працу. «Усе гэтыя кліматычныя пераўтварэнні істотна адаб’юцца на кішэнях фермераў, скароцяцца іх даходы, што, у сваю чаргу,
адаб’ецца на харчовай бяспецы Еўропы», – заявіў аналітык ECIU па пытаннях зямельных рэсурсаў, харчавання і сельскай гаспадаркі Том Ланкастар. І сапраўды, еўрапейскі фермер сёння застаўся сам-насам з выпаленым сонцам полем, пустым бакам паліва і вялікімі даўгамі. Зразумелая незадаволенасць фермераў, якія адзначаюць, што замест таго, каб заняцца ўнутранымі праблемамі, дапамагчы фінансаваннем, ільготамі, урады еўрапейскіх краін сканцэнтравалі сваю ўвагу на дапамозе Украіне і ўсё больш уцягваюць Еўропу ў развязванне трэцяй сусветнай вайны.

Аднак вернемся ў Беларусь. Надвор’е, пачынаючы з вясны, удосталь «павесялілася» і закідала краіну непрыемнасцямі: спякотай, якая біла рэкордамі ў чаргаванні з халоднымі днямі і начамі, моцнымі дажджамі, на змену якім прыходзіла засуха. Але аграрыі, нягледзячы на прыродныя анамаліі, працуюць самааддана і надзейна, тым больш пры такой падтрымцы дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з году ў год трымае пад асабістым кантролем адказнейшыя сельскагаспадарчыя кампаніі.

Кіраўнік дзяржавы на пачатку ўборачнай традыцыйна праводзіць рэспубліканскую нараду, а потым асабіста інспектуе кожны рэгіён краіны. Так, сёлета 30-31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка працаваў на Брэстчыне – у Брэсце і Бярозаўскім раёне. А ўжо 7 ліпеня Прэзідэнт на Міншчыне – у Вілейцы. Зноў у цэнтры ўвагі – сельская гаспадарка і культура земляробства. А яшчэ – гандлёвае абслугоўванне і ключавы паказчык эфектыўнасці гандлю – доля беларускай прадукцыі на ўнутраным рынку. Пасля нарады – сустрэча з жыхарамі Вілейскага раёна і размова на самыя хвалюючыя тэмы: пра захаванне вёскі, сітуацыю ў рэгіёне і свеце, сельскую гаспадарку і ўзровень жыцця ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Вілейскага раёна, агучыў формулу, якая дапаможа захаваць мір у Беларусі.
«Для таго, каб мір быў, я вам простую формулу назаву: трэба працаваць самім. Хлеб збяром, узаром усе палі, у прамысловасці будзем працаваць і прадаваць прадукцыю – будзе мір, – упэўнены
Аляксандр Лукашэнка. – Як толькі перастанем працаваць, тыя,
хто не працуюць, пачнуць красці ў тых, хто працуе. Пачнецца бойка – прыйдзем да вайны».

Важны і экспартны фокус. Кіраўнік дзяржавы арыентуе сельскагаспадарчую галіну на стварэнне харчовага экспарту, пазіцыянуе рэспубліку як краіну, што можа забяспечыць харчаваннем мільёны чалавек у розных рэгіёнах свету.
Акрамя таго, у Беларусі палітыка будуецца на максімальнай незалежнасці ад імпарту, уключаючы вытворчасць удабрэнняў і зборку айчыннай сельгас- тэхнікі.
А яшчэ, акрамя неадкладных жніўных спраў, усе вобласці краіны рыхтуюцца да свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026». Арга-
нізуюцца працоўныя спаборніцтвы, ставяцца працоўныя
рэкорды, добраўпарадкуецца і абнаўляецца сталіца абласных «Дажынак». І традыцыйна Кіраўнік дзяржавы павіншуе аграрыяў з чарговым працоўным здабыткам, а лепшыя з лепшых удзельнікаў жніва атрымаюць заслужаныя ўзнагароды, у тым ліку і дзяржаўнага ўзроўню.
Галіна КАНЬКО.