Новая тэхніка – новыя магчымасці

Своечасовая мадэрнізацыя і тэхнічнае абнаўленне – неабходныя ўмовы для развіцця любога прадпрыемства. Новая тэхніка – гэта новыя магчымасці: і ў плане якасці, і хуткасці, і аб’ёмаў выкананых работ, іх эфектыўнасці.
На гэтым тыдні машынна-трактарны парк КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” прымаў чарговую абноўку – пагрузачна-ўборачную машыну на базе трактара МТЗ. Новая тэхніка, як адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Жук, будзе задзейнічана на ўборцы гарадскіх вуліц.
Наогул жа, за апошнія 2 месяцы прадпрыемства зрабіла яшчэ 2 сур’ёзныя пакупкі – смеццявоз на базе аўтамашыны МАЗ (на ім можна будзе перавозіць за раз большы аб’ём смецця, чым ранейшая падобная тэхніка) і трактар з маніпулятарам для перавозкі дроў. Неабходнасць у набыцці апошняга была прадыктавана патрэбай у саманарыхтоўцы мясцовых відаў паліва.
Новая тэхніка, – рэч, зразумела, не танная, кошт яе – 397 мільёнаў рублёў. Пакупкі прадпрыемства аформіла ў лізінг: карыстацца будзе ўжо зараз, а расплачвацца паступова.
Дарэчы, сёлета камунгас набыў яшчэ адну надзвычай неабходную для прадпрыемства рэч – новы кампрэсар. Гэта шматфункцыянальная ўстаноўка выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для прамыўкі сістэм ацяплення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *