Па-жарабковіцку, з размахам! У аграгарадку Жарабковічы Ляхавіцкага раёна прайшлі ўнутрыгаспадарчыя «Дажынкі»

У аграгарадку Жарабковічы ў мінулую суботу прайшлі ўнутрыгаспадарчыя «Дажынкі».

У цэнтры ўвагі – усе, хто, не шкадуючы сіл і энергіі, шчыраваў падчас самай гарачай сельскагаспадарчай кампаніі – жніва. Камбайнеры і вадзіцелі на адвозцы збожжа, работнікі зернетакоў
і працаўнікі мехмайстэрняў, спецыялісты і тыя, хто стаяў на варце ўраджаю, а таксама работнікі, якія клапаціліся пра харчаванне і бытавыя зручнасці хлебаробаў. Усе разам, адной камандай, аб’яднаўшы намаганні, спрацавалі вынікова: гаспадарка атрымала
самы шчодры хлебны каравай на Ляхавіччыне. Амаль 24 тысячы тон зерневых і зернебабовых і 4 790 тон алейнага насення рапсу – такі ўраджай вырасцілі, сабралі і дасушылі да неабходных кандыцый жарабковіцкія працаўнікі.

Больш фота тут.

Па працы і пашана! Колькі слоў падзякі гучала ў адрас герояў збожжаўборачнай кампаніі! Шчыра павіншаваў працаўнікоў з паспяховым завяршэннем жніва дырэктар ААТ «Жарабковічы» Андрэй Новік. Кожнаму работніку былі ўручаны караваі. Перадавікі атрымалі падарункі і падзякі ад кіраўніцтва гаспадаркі.
А начальніку вытворчага ўчастка «Жарабковічы» Аляксею
Навалочку і галоўнаму інжынеру прадпрыемства Міхаілу Пятроўскаму ўручаны ключы ад новых службовых аўтамабіляў.
Як заўжды, прафсаюзы ра-зам з сельгаспрацаўнікамі. На «Дажынках» у «Жарабковічах» вырашылі ўшанаваць тых, хто хоць і не быў у галоўных ролях, але працаваў не менш добрасумленна на іншых участках. Кіраўнік вытворчага ўчастка Аляксандр Булаты, брыгадзір вытворчай брыгады Максім Мурочак, электраманцёр Уладзімір Моцкус, вадзіцелі аўтамабіля Аляксандр Махнач і Мікалай Каралёў, трактарыст-машыніст Міхаіл Славута ў знак падзякі за працу
атрымалі сертыфікаты і салодкія падарункі,
– расказала старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Анікей.


У Год беларускай жанчыны ў цэнтры ўшанавальных
падзей – руплівыя прад-стаўніцы прыгожай паловы
«Жарабковічаў» – Ядвіга Сковыш, Кацярына Жылецкая, Наталля Паляшчук.
Падарункі работніцам сельгаспрадпрыемства, якія працавалі вадзіцелямі аўтамабіляў і своечасова дастаўлялі ў палі і на зернетакі абеды ўдзельнікам жніва, перадала намеснік дырэктара
ТАА «Еўрагандль» у г. Брэсце Святлана Жабік.
– «Еўрагандаль» у Год беларускай жанчыны віншуе жанчын, якія прымалі ўдзел у збожжаўборачнай кампаніі.
У Ляхавіцкім раёне гэта працаўніцы ААТ «Жарабковічы». Кожнай з іх уручаны сертыфікат на 500 рублёў на набыццё любой прадукцыі ў магазінах сеткі «Еўрагандаль», харчовыя наборы айчыннай вытворчасці пад маркай «Сваё» і, канешне ж, кветкі. Дзякуй за працу, зямлячкі!
– адзначыла Святлана Жабік.
А ў суботу на раённых «Дажынках» у аграгарадку Ліпск сярод іншых герояў жніва-2026 прагучаць і прозвішчы перадавікоў з ААТ «Жарабковічы».

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.