Вас чакаюць у ваенкамаце!
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне
№ 1239 ад 18 жніўня 2026 года «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г.
№ 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2026 г. № 247 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую службу, службу ў рэзерве» Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў правесці прызыў грамадзян у верасні – лістападзе 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці грамадзян мужчынскага полу 1999–2008 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася
18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога узросту, які страцілі права на адтэрміноўку.
Для забеспячэння мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызыўны пункт вызначыць па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8.
У рашэнні прапісана абавязаць яўкай на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўсіх грамадзян, указаных вышэй, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 у тэрмін, устаноўлены Законам, у дакладна вызначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна з 1 верасня да 2 лістапада 2026 года з дакументамі, што сведчаць асобу.
Для правядзення прызыву створана раённая прызыўная камісія.
Растлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь
па пытаннях прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і замене воінскай службы на альтэрнатыўную службу будзе праводзіцца пры звароце ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 або па тэлефоне 2-12-78 з панядзелка па пятніцу
з 11.00 да 13.00.

