Наша ідэалогія – тое, што аб’ядноўвае грамадства.
Кожная краіна свету, Беларусь не выключэнне, рэалізуе сваю ідэалогію, якая аб’ядноўвае людзей у нацыю і робіць рэспубліку суверэннай. Ідэалогія – важкая цаглінка ў фундаменце згуртаванага грамадства, якое заснавана на любві да Радзімы і імкненні да яе эканамічнага дабрабыту. У красавіку мінулага года Прэзідэнт падпісаў Дырэктыву № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». Зацверджаныя асновы ідэалогіі – найбольш важныя складнікі Дырэктывы № 12.
У дакуменце акрэслена: «Ідэалогія беларускай дзяржавы – сістэма ідэй, поглядаў і ўяўленняў, якая адлюстроўвае нацыянальна-гістарычныя традыцыі, інтарэсы і каштоўнасці беларускага народа, вызначае мэты развіцця асобы, грамадства і дзяржавы».
Пра тое, як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы № 12
у Ляхавіцкім раёне, разважаюць начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга БУРАК і яе намеснік Ларыса ЮШКЕВІЧ.

Значнасць дырэктывы і кадравы складнік
Вольга БУРАК:
– Значнасць Дырэктывы № 12
цяжка пераацаніць. Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы і актуалізацыю нарматыўна-прававой базы, якая рэгулюе нашу сферу, з’яўляецца настольнай кнігай, першакрыніцай, арыенцірам для ідэолагаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, усяго грамадства.
У дырэктыве замацавана, што адносіны чалавека, грамадства і дзяржавы заснаваны на вяршэнстве права, балансе інтарэсаў, сацыяльным аптымізме, узаемным клопаце, адказнасці і абавязках. Неабходна выяўляць і ўмацоўваць сувязі, якія аб’ядноўваюць гэтыя бакі. Моцная дзяржаўная ўлада, сацыяльная справядлівасць, мадэль развіцця беларускай дзяржавы – тое, што з’яўляецца брэндам Рэспублікі Беларусь, за што ведаюць і паважаюць нашу суверэнную краіну. Уся гэта сістэма, якая склалася за апошнія тры дзесяцігоддзі, зафіксавана ў Дырэктыве № 12.
Ларыса ЮШКЕВІЧ:
– Дырэктыва ўстанаўлівае, што арганізацыя ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах ускладаецца на кіраўніка арганізацыі, непасрэдная каардынацыя ідэалагічнай работы – на аднаго з яго намеснікаў. У выпадку неабходнасці дадаткова ўво-дзіцца пасада намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай
рабоце. У Ляхавіцкім раёне такія новаўвядзенні маюць месца ў арганізацыях розных формаў уласнасці. Так, на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці назначаны асобы, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай рабо-ты ў працоўных калектывах. Работнікі прыватнага сектара, у прыватнасці СУП «Белазем’е», «Ліпнянка», ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас», ТАА «Трансэлектракамплект», «Бляшаначны завод «Інтэрлак», актыўна ўдзельнічаюць у сацыяльна значных мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне, патрыятычных акцыях, дабрачынных праектах, адзіных днях інфармавання насельніцтва. З чэрвеня 2025 года ў ідэалагічнай вертыкалі раёна ўзгоднена і назначана 25 чалавек, у тым ліку, два вызваленыя ідэолагі (у ААТ «Шлях новы» і «Ляхавіцкі льнозавод»). У цэлым у арганізацыях раёна дзейнасць па каардынацыі ідэалагічнай работы ажыццяўляюць 54 чалавекі.
Інфармацыйна-растлумачальная работа
Вольга БУРАК:
– У Ляхавіцкім раёне запатрабаваны ў насельніцтва разнастайныя дыялогавыя пляцоўкі з удзелам прадстаўнікоў органаў улады і грамадскіх арганізацый, грамадскія прыёмныя, адзіныя дні інфармавання ў працоўных калектывах. Папулярныя і сходы грама-дзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння. Асаблівая роля ў інфармацыйнай рабоце адводзіцца адзіным дням інфармавання насельніцтва. Як і па ўсёй краіне, такія дні праходзяць штомесяц, звычайна ў трэці чацвер. Рашэннем райвыканкама створаны шэсць ІПГ. Падчас правядзення адзіных дзён інфармавання выкарыстоўваецца рэспубліканская тэматыка, якая дапаўняецца матэрыяламі з улікам спецыфікі Брэстчыны і Ляхавіччыны. Практыкуецца правядзенне АДІ ў новым фармаце: выступаюць падрыхтаваныя лектары, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў устаноў адукацыі, арганізоўваюцца тэматычныя кніжныя выставы і выставы малюнкаў і іншае.
Ларыса ЮШКЕВІЧ:
– Дадам, што такога кшталту сустрэчы арыентаваны на аўдыторыю. У маладзёжным асяроддзі акцэнт робіцца на самарэалізацыі юнакоў і дзяўчат, на патрыятызме, прафесійным росце, адказнасці за будучыню краіны. У працоўных калектывах акцэнтуецца ўвага на выніковасці працы, дысцыпліне, сацыяльнай адказнасці, прафілактыцы дэструктыўных праяўленняў, падтрыманні стабільнасці.
Акрамя ІПГ райвыканкама ў раёне фунцыянуюць восем інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сельвыканкамаў, 54 ІПГ працоўных калектываў.
Эфектыўная і запатрабаваная форма інфармацыйнай работы – сельскія сходы грамадзян. Сёлета ў студзені – лютым было праведзена восем сустрэч, на якіх прысутнічалі каля 580 чалавек. Акрамя таго, за 6 месяцаў года арганізавана 171 сустрэча з жыхарамі раёна (больш за 10 тысяч чалавек). На такіх сустрэчах паступіла больш за 70 пытанняў, уключаючы крытычныя заўвагі і прапановы, з якіх 60 працэнтаў вырашана непасрэдна падчас сустрэч.
Патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці
Вольга БУРАК:
– У дырэктыве патрыятызм разглядаецца як гатоўнасць грамадзяніна абараняць інтарэсы дзяржавы, яе канстытуцыйны лад і тэрытарыяльнае адзінства, удзел у стваральным развіцці краіны. У нашым раёне на высокім узроўні арганізавана работа па фарміраванні паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, памятных дат, нацыянальных традыцый і культурнай спадчыны. Асаблівая ўвага надаецца супрацьдзеянню спробам перапісаць гісторыю, абясцэніць подзвіг народа ў гады вайны, адмаўленню генацыду беларускага народу. Такая ідэалагічная работа мае не толькі выхаваўчае, але і аб’яднаўчае значэнне, бо менавіта гістарычная памяць – важны фактар нацыянальнага адзінства.
Ларыса ЮШКЕВІЧ:
– Для кансалідацыі землякоў у захаванні памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі нашага аддзела вядуць архіўна-даследчую работу адносна ваеннаслужачых, унесеных у спісы пашпартоў воінскіх пахаванняў. Па стане на 1 ліпеня
2026 года ўстаноўлены, узгоднены і ўнесены ў аўтыматызаваную базу даных «Кніга памяці Рэспублікі Беларусь» удакладненыя звесткі адносна 240 чалавек, у тым ліку ўстаноўлены сем новых імён ваеннаслужачых. З верасня 2025 года і па сёння атрымана пацвярджэнне з упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл у адносінах
да 12 воінскіх пахаванняў.
На пастаяннай аснове сельвыканкамы, камунгас праводзяць рамонтна-аднаўленчыя работы, разам з работнікамі культуры, адукацыі і іншых устаноў добраўпарадкуюць воінскія пахаванні і помнікі воінскай славы на тэрыторыі раёна. Сёлета зроб-лены бягучы рамонт 16 воінскіх пахаванняў, трох месцаў баявой і воінскай славы (абеліск на Кургане вечнай Славы, памятны знак брыгадзе імя Грызадубавай у вёсцы Залужжа, помнік загінулым землякам у вёсцы Ураджайнай).
Вольга БУРАК:
– Прадаўжаецца мэтанакі-раваная работа па захаванні памяці аб вядомых земляках. Імёны Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны прысвоены шасці вуліцам і тром установам адукацыі раёна. Сёлета напярэдадні Дня Перамогі пры ўваходзе ў сквер па вуліцы Леніна ў Ляхавічах устаноўлены арт-аб’ект у выглядзе зоркі, які адкрывае алею памяці, устаноўленую ў 2025 годзе.
Традыцыйнымі для Ляхавіччыны сталі разнастайныя праекты і акцыі, накіраваныя на грамадзян-ска-патрыятычнае выхаванне.
Яшчэ адным важным інструмен-там рэалізацыі Дырэктывы з’яўляецца сацыяльна-культурная дзейнасць. Яна накіравана на павышэнне ўзроўню агульнай культуры насельніцтва, знаёмства з нацыянальнымі каштоўнасцямі, прыцягненне
да здаровага ладу жыцця, прафілактыку негатыўных сацыяльных праяўленняў. Значная ўвага надаецца ўзаемадзеянню з галіновымі прафсаюзамі (у раёне зарэгістравана 270 арганіза-цыйных структур), грамадскімі аб’яднаннямі (на Ляхавіччыне
192 арганізацыйныя структуры), палітычнымі партыямі (у раёне ажыццяўляюць дзейнасць тры палітычныя партыі).
Калі падвесці вынікі, то адзначу:
асаблівую ўвагу неабходна надаваць таму, каб ідэалагічная работа была зразумелай людзям, мела адносіны да іх жыцця, працы, сям’і, развіцця арганізацый і раёна. Толькі тады яна будзе ўспрымацца як рэальны інструмент кансалідацыі грамадства і ўмацавання дзяржавы.
Запісала Галіна КАНЬКО.

