Цяпло з «ляхавіцкім» адрасам. З пачатку года ТБЗ «Ляхавіцкі»выпушчана 104 тысячы тон тарфяной прадукцыі, з якіх больш за 40 тысяч тон сушонкі

Кожная другая тона сушонкі беларускай вытворчасці выраблена на ТБЗ «Ляхавіцкі». А філіял прадпрыемства ТП «Каўпеніца» сёлета першым у рэспубліцы выканаў заданне па здабычы торфу. Гэтыя і іншыя дасягненні можна занесці ў залік нашага торфабрыкетнага завода ўжо сёлета. Час пацвярджае: залог поспеху – дружная заводская каманда, дзе кожны – профі ў сваёй справе, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. І як жа ганарова, што выніковая праца завадчан адзначаецца важкімі ўзнагародамі, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. З гонарам і радасцю не толькі тухавічане, але і жыхары Ляхавіцкага раёна сёлета пачулі прыемную навіну – указам Прэзідэнта Беларусі дзяржаўнай узнагароды – медаля «За працоўныя заслугі» – удастоены дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько, чый працоўны шлях на тухавіцкім прадпрыемстве налічвае больш за чатыры з паловай дзесяцігоддзі. У 2024 годзе такой узнагароды за бездакорную працу быў удастоены машыніст машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Генадзій Гутырчык.

– Дзякуючы каманднай рабоце 2026 год, які прадаўжаецца, напоўнены вытворчымі здабыткамі і рэалізаванымі планамі. З пачатку года выпушчана 104 тысячы тон тарфяной прадукцыі, з якіх больш за 40 тысяч тон сушонкі. Такім чынам, кожная другая тона сушонкі беларускай вытворчасці мае тухавіцкі адрас. Гэта і ганарова,
і ў той жа час вельмі адказна. Здабыта 305 тысяч тон фрэзернага торфу. І ўжо можна сказаць, што наша прадпрыемства да пачатку лета 2027 года будзе забяспечана ўласнай сыравінай. Філіял нашага ТБЗ торфапрадпрыемства «Каўпеніца» ў Баранавіцкім раёне па стане на 27 ліпеня першым у рэспубліцы выканаў заданне па здабычы торфу. Толькі ў ліпені –жніўні адсюль адпраўлена 2,5 тысячы тон торфу на Бабруйскую ТЭЦ. Каб мець добры вынік на здабычы торфу, неабходна клапаціцца пра новыя вытворчыя плошчы. Да сезона-2026 было падрыхтавана 60 гектараў новых плошчаў для здабычы торфу, зараз ідзе распрацоўка яшчэ 61 гектара, і гэта – пад работы ўжо
ў наступным годзе, – адзначае дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько.

Бясспрэчна, за кожнай лічбай – праца завадчан, якія пры самых складаных умовах надвор’я паказваюць высокія вытворчыя вынікі.
І сёлетні сезон стаў пацвярджэннем майстар-класа вопытных прафесіяналаў. У 2,5 раза перавыканаў сезонную норму машыніст па здабычы торфу філіяла «Гатча-Осаўскі» Уладзімір Валашчук. Машыніст па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу
Генадзій Гутырчык не першы год запар у разы перавыконвае сезонную норму здабычы торфу. У 2026 годзе на яго рахунку – двухсезонная норма. Да гэтай адзнакі набліжаецца яго калега Віктар Гаўрыльчык. На выдатна спраўляюцца з ускладзе-нымі абавязкамі машыністы – торфаздабытчыкі Дзмітрый Ламанос, Мікалай Ламанос, Аляксандр Лямешка, Аляксандр Церах, Вячаслаў Калько. Працуюць самааддана, прафесійна, не лічацца з выхаднымі і святамі – гэта і пра машыністаў цеплавоза Сяргея Дыдышку, аператара па сушцы торфу Генадзія Бабарэку, машыніста бульдозера Іосіфа Ламаноса, электраманцёра Арцёма Азарчыка, вадзіцеля аўтамабіля Анатолія Бабко і іншых, для каго завод не толькі месца працы,
але і роднае сэрцу прадпрыемства.
Торфабрыкетны завод у Тухавічах – прадпрыемства, якое не стаіць на месцы. Тут на пастаяннай аснове праводзіцца мадэрнізацыя і адкрываюцца новыя вытворчасці. У 2024 годзе завод упершыню пачаў паглыб-леную перапрацоўку торфу і вытворчасць гумінавых прэпа-ратаў. І гэта прадукцыя заваёўвае ўсё большую папулярнасць
не толькі ў беларускіх спажыўцоў – адпраўляецца і на экспарт. Сёлета выпушчана 300 тысяч літраў гумату. Завезена і ўстанаўліваецца новае абсталяванне для вытворчасці сухіх гуматаў. Гэта прадукцыя на аснове торфу запатрабавана не толькі ў нашай краіне, яна карыстаецца попытам у Кітаі. Уся справа ў больш выгаднай лагістыцы. Сярод заводскіх абновак – пляцоўка для перапрацоўкі попелу. Такім чынам попел не будзе назапашвацца, а пойдзе ў справу – плануецца яго выкарыстанне ў будаўніцтве.
У мінулую сераду завадчане – сённяшнія працаўнікі і ветэраны –
сталі ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Па працы – пашана!

Паважаныя завадчане, шаноўныя ветэраны прадпрыемства! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрага настрою, спраўджвання ўсіх мараў, ладу і дабрабыту ў сем’ях, мірнага неба над галавой, стваральнай працы, радасці і натхнення, фінансавай стабільнасці і толькі станоўчых эмоцый.
Дырэкцыя і прафкам
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА
і з архіва ТБЗ.