Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з працоўным калектывам гімназіі

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з працоўным калектывамі гімназіі

 Вераснёўскі рэспубліканскі адзіны дзень інфармавання насельніцтва сімвалічна пазначаны тэмай “Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару”.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч зрабіла гістарычны экскурс, пачынаючы з 1921 года, калі быў заключаны Рыжскі мірны дагавор, і да эпахальнай даты 17 верасня 1939 года, калі, у рэшце рэшт, адбылося ўз’яднанне Беларусі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак адзначыла, наколькі важна і сёння кансалідацыя грамадства для ўстойлівага развіцця краіны. І як важна цаніць і берагчы тое, што маем.

Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што адзінства, патрыятызм — гэта не проста словы. Сённяшнія пакаленні беларусаў павінны цаніць тое, што зараз ёсць у нашай краіне, — -мір, магчымасць жыць, вучыцца, ствараць. Звяртаючыся да педагогаў гімназіі, кіраўнік раёна падкрэсліў, што перад настаўнікамі стаіць важная задача — выхаванне сапраўдных партыётаў.