Гэта наша адзінства! 17 верасня – Дзень народнага адзінства

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём народнага адзінства!
17 верасня – асаблівая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Падзеі 1939 года заклалі надзейны падмурак для аднаўлення гістарычнай справядлівасці, аб’яднаўшы беларускі народ у межах адзінай краіны. Гэты дзень сімвалізуе стойкасць, мудрасць і згуртаванасць беларусаў.
Сёння адзінства – гэта не проста даніна павагі мінуламу, гэта наша галоўная ўмова для захавання суверэнітэту, незалежнасці і міру на роднай зямлі.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, сямейнага цяпла, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі! Няхай у кожным доме пануюць мір, дабро і дабрабыт!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Гэты дзень – свята ўсяго грамадзянскага грамадства, дзень, калі мы аддаём даніну векавым традыцыям патрыятызму, згоды і згуртаванасці народа. Гэта свята заклікана напомніць нам, што ўсе мы – грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцяў, перакананняў і веравызнанняў з’яўляемся адзіным народам з агульнымі каранямі і агульнай будучыняй. У згуртаванасці – наша сіла, залог поспеху ўсіх добрых пачынанняў, паспяховага развіцця і дабрабыту нашай краіны.
Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, вырашыць самыя складаныя задачы, змяніць жыццё да лепшага, забяспечыць дастойную будучыню нашым дзецям і ўнукам. Нас усіх аб’ядноўвае наша краіна, і няхай наша любоў да Радзімы заўсёды служыць яе працвітанню.
Няхай Дзень народнага адзінства стане дастойнай нагодай для ўмацавання лепшых нашых традыцый – патрыятызму, узаемадапамогі і яднання! Стане святам дабрыні, вялікадушнасці і клопату, дапаможа ўвасабленню ў жыццё дастойных намераў аб умацаванні роднага краю і ўсёй нашай краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

