У Ляхавічах раённыя ўрачыстасці да Дня народнага адзінства працягнуў святочны канцэрт “Мы разам”

Раённыя ўрачыстасці да Дня народнага адзінства працягнуў святочны канцэрт “Мы разам”

Гарадскі Дом культуры напоўніўся ўсмешкамі і святочным настроем мірных беларусаў, тых, хто годна трымае ў сваіх руках каштоўнае адзінства!

Са святам землякоў павіншаваў першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык:

— Дата 17 верасня 1939 года назаўжды ўвайшла ў гісторыю беларускай дзяржаўнасці як сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці. У гэты дзень адбылася лёсавызначальная падзея. Наша зямля зноў набыла цэласнасць, а беларусы — магчымасць жыць, працаваць і развівацца ў адзінай краіне. Сёння перад намі стаяць новыя, маштабныя задачы. Мы павінны развіваць эканоміку Ляхавіччыны, умацоўваць аграпрамысловы комплекс, будаваць жыллё, выхоўваць дзяцей і свята берагчы гістарычную памяць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Усё гэта магчыма толькі тады, калі мы разам, калі кожны на сваім месцы працуе з аддачай і душой. Наша адзінства — гэта не проста прыгожае слова. Гэта нашая штодзённая адказнасць за тое, якой будзе Беларусь заўтра.

#РАЗАМ  #17верасня #МЫедины #адзіннарод