Дарагія мамы, бабулі і прабабулі! Сардэчна віншуем вас с цудоўным святам – Днём маці!

Дарагія мамы, бабулі і прабабулі!
Сардэчна віншуем вас с цудоўным святам – Днём маці!
Мама – гэта першае і галоўнае слова ў жыцці кожнага чалавека. З яго пачынаецца жыццёвы шлях, у ім заключаны бязмежная любоў, пяшчота, усёдараванне і душэўная шчодрасць. Менавіта мама вучыць рабіць першыя крокі, адкрывае прыгажосць навакольнага свету, прывівае любоў да роднага дому.
Мацярынская праца – гэта штодзённы, самаадданы подзвіг, на якім трымаюцца сям’я і грамадства.
Асаблівыя словы глыбокай павагі і ўдзячнасці ў гэты дзень мы адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе высакародную місію выхавання прыёмных дзяцей, а таксама нашым дарагім бабулям, чый багаты жыццёвы вопыт дапамагае захоўваць пераемнасць пакаленняў і сямейныя традыцыі.
Ад усёй душы жадаем вам, дарагія мамы, моцнага здароўя, нязгаснай жаночай прыгажосці, душэўнага спакою і міру! Няхай вашы вочы заўсёды свецяцца радасцю, а вашы дзеці і ўнукі радуюць вас сваімі поспехамі, акружаюць шчырым клопатам, увагай і любоўю!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхаркі Ляхавіцкага раёна, дарагія нашы мамы! Ад ўсёй душы віншую вас з адным з самых цёплых, шчырых і светлых святаў – Днём маці!
Быць маці – гэта вялікае шчасце, найвялікшая адказнасць і штодзённая праца, якая не ведае выхадных. Менавіта вы дорыце жыццё, акружаеце клопатам, вучыце першым крокам і прывіваеце самыя галоўныя каштоўнасці – любоў да бліжняга, сумленнасць, працавітасць і адданасць сваёй Радзіме. Ваша вера і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць любыя складанасці і ўпэўнена ісці па жыцці.
Для дзяржавы падтрымка мацярынства і дзяцінства, умацаванне сямейных каштоўнасцяў заўсёды застаюцца галоўнымі прыярытэтамі.
Нізкі вам паклон за ваша бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць і мудрасць! Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі ў гэты дзень – мнагадзетным мамам і жанчынам, якія саграюць сваёй любоўю прыёмных дзяцей.
Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, утульнасць, згода і дастатак! Жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў шчаслівага жыцця, душэўнага спакою і як мага больш нагод для гонару за сваіх дзяцей. Няхай яны заўсёды плацяць вам узаемнасцю, увагай і шчырай сынавай і даччыной любоўю!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

