Рэканструкцыя дзеля электракамфорту. Больш за тыдзень назад рэканструкцыя паветраных ліній электраперадачы пачалася на вуліцы Чкалава ў Ляхавічах

Больш за тыдзень назад рэканструкцыя паветраных ліній электраперадачы пачалася на вуліцы Чкалава ў Ляхавічах. «ЛВ» пацікавіўся ў кіраўніцтва раёна электрасетак мэтай капітальных пераўтварэнняў.

– Не толькі ў сельскіх населеных пунктах, але і ў райцэнтры прадаўжаецца рэканструкцыя паветраных ліній электраперадачы. Асноўная мэта – камфорт і бяспека спажыўцоў электраэнергіі. Мадэрнізацыя гарадской энергетычнай інфраструктуры накіравана на павышэнне якасці і надзейнасці электразабеспячэння жылых
дамоў і адміністрацыйных будынкаў, павелічэнне прапускной здоль-
насці лініі, папярэджанне аварыйных адключэнняў, зніжэнне аварыйнасці ў перыяды неспрыяльных умоў надвор’я. Што тычыцца азначанага ўчастка вуліцы Чкалава і часткі Савецкай, то рэканструкцыя паветраных ЛЭП будзе праведзена на працягласці 2,6 кіламетра за сродкі РУП «Брэстэнерга». Згодна з графікам, работы
пачаліся з 5 кастрычніка і павінны быць завершаны да канца ліста-
пада гэтага года, – расказвае начальнік Ляхавіцкага раёна
электрасетак Дзмітрый Шашнін.

Падчас работ мяняюцца не толькі лініі электраперадачы, але і абнаўляецца інфраструктура. У прыватнасці, старыя апоры замяняюцца на новыя канструкцыі павышанай трываласці.

– Звярну ўвагу на тое, што такога кшталту работы патрабуюць планавых адключэнняў электраэнергіі ў дзённы час. Дакладная дата, час і канкрэтныя адрасы адключэнняў будуць паведамляцца
за тры дні да адключэння на афіцыйным сайце РУП «Брэстэнерга», праз СМС-рассылку, у вайбер-супольніцтве «Ляхавіцкі РЭС». Мы стараемся мінімізаваць перыяды адключэнняў і просім жыхароў вуліцы Чкалава з разуменнем аднесціся да часовых нязручнасцей, бо вынікам рэканструкцыі стане стабільнае і якаснае энергазабеспячэнне на дзесяцігоддзі наперад. Тэрмін службы новых ліній не менш за 30 гадоў, – адзначае Дзмітрый Шашнін.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.