На Юбілейнай магазін не лішні. Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» тычыўся гандлёвага абслугоўвання

Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» тычыўся гандлёвага абслугоўвання. Ляхавічанка пацікавілася, ці плануецца адкрыць які-небудзь магазін на вуліцы Юбілейнай у райцэнтры. Сёння гандлёвыя плошчы колішняга магазіна ТАА «Трансэлектракамплект» пустуюць – прадпрымальнікі, якія яго арандавалі, надоўга не затрымаліся.

З пытаннем «ЛВ» звярнуўся ў аддзел эканомікі райвыканкама, дзе курыруюць пытанні гадлёвага абслугоўвання насельніцтва Ляхавіччыны.

– Канешне, мы зацікаўлены, каб на Юбілейнай зноў дзейнічаў гандлёвы аб’ект, які даволі запатрабаваны ў пакупнікоў. Тым больш што і ўладальнік гандлёвых плошчаў «Трансэлектракамплект» ідзе насустрач. Прапрацоўваем пэўныя варыянты. Напрыклад, была зацікаўленасць з боку адной з гандлёвых сетак, прадстаўнікі якой прыязджалі ў Ляхавічы, знаёміліся з магазінам, але пакуль
не прынялі канчатковага рашэння. Разглядаліся і іншыя варыянты. Як толькі з’явіцца рэальны прэтэндэнт, будзем працаваць з ім, – патлумачыла начальнік аддзела эканомікі Святлана Валуй.
Галіна КАНЬКО.