Традыцыі ўмацоўваюць дзяржаву. ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні Ляхавіцкага райвыканкама сустрэлася з калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ТЦСАН

Тэма рэспубліканскага адзінага дня інфармавання насельніцтва «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава» блізкая многім. Не дзіўна, што яна актыўна абмяркоўвалася падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з калектывамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ляхавіччыны.

ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Кіраўнік раёна адзначыў, што захаванне і прымнажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей – адзін са складнікаў дзяржаўнага клопату. Бо моцная сям’я – аснова дэмаграфічнага дабрабыту і стабільнасці краіны.

Як падкрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень, яе калегі па сваіх прафесійных абавязках стаяць на варце сямейных каштоўнасцей, займаюцца прызначэннем і аказаннем адраснай
сацыяльнай дапамогі, сямейнага капіталу, курыруюць мнагадзетныя сем’і, сфера іх клопату – пажылыя землякі. Адзін з акцэнтаў сустрэчы – дзяржаўная падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. І яна аказваецца з моманту нараджэння дзіцяці.
Начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што ў Беларусі расце ўзровень дзяржаўнай падтрымкі сем’яў.
Расказала і пра тое, што ўсё большай папулярнасцю ў ляхавічан карыстаюцца ўрачыстыя рэгістрацыі юбілею шлюбаў, а таксама складанне генеалагічных дрэваў.
На сустрэчы ўзнята і хвалюючая многіх тэма. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак падкрэсліла, што вельмі важна, каб дарослыя дзеці клапаціліся пра сваіх пажылых бацькоў. І гэта не проста пажаданне, а абавязак, занатаваны ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і.
Шанаваць і берагчы тое, што маем, – гэта пра важнасць сямейных каштоўнасцей. Вольга Бурак, якая прымала ўдзел у міжнародным форуме «Размова пра важнае: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава», расказала, што многія замежныя ўдзельнікі форуму адзначалі высокі ўзровень дзяржаўнай падтрымкі сем’яў у Беларусі і той факт, што ў нашай краіне захоўваюць і прымнажаюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.
На сустрэчы неаднойчы адзначалася, што выключна сіламі дзяржавы задачы па павышэнні прэстыжу сям’і не вырашыць. Неабходна актыўная і зацікаўленая пазіцыя грамадства: сем’яў, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, працавала ў ДРБУ-200. У сустрэчы з калектывам дарожнікаў удзельнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Георгій Хлябовіч.
Таксама адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у цэнтры банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк», Ліпскай СШ імя А. І. Малевіча, ААТ «Шлях новы», аддзяленні па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.