Абвінавачваецца алкаголь. З-за п’янай выхадкі адзін з жыхароў Ляхавіцкага раёна страціў службу па кантракце ва Узброеных Сілах
З пачатку года ў раёне ў грамадскіх месцах зарэгістравана восем злачынстваў, з якіх чатыры – крымінальна каральныя хуліганствы, тры – крадзяжы маёмасці і адзін крадзеж транспарту. У палове выпадкаў злачынца знаходзіўся ў нецвярозым стане. Пра шкоду і наступствы супрацьпраўных дзеянняў расказаў участковы інспектар міліцыі РАУС Максім ХВАЙНІЦКІ:
– Паказальны прыклад: з-за п’янай выхадкі адзін з жыхароў раёна
страціў службу па кантракце ва Узброеных Сілах. Падзеі адбыліся вечарам 3 мая ў двары шматпавярховага дома № 56 па вуліцы Леніна ў Ляхавічах. Два жыхары раёна – 2006 і 2001 гадоў нараджэння – у стане алкагольнага ап’янення беспрычынна, з хуліганскіх намераў, наўмысна пабілі ляхавічаніна. За ўчыненне злачынства абодва браты асуджаны да трох гадоў абмежавання волі.
Выклікаюць заклапочанасць супрацоўнікаў міліцыі і крадзяжы транс-
партных сродкаў. Сёлета ў раёне зарэгістраваны два такія факты. Дарэчы, артыкул 214 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.
Дзеля папярэджання негатыўных тэндэнцый 30–31 кастрычніка на тэрыторыі Ляхавіччыны пройдзе спецыяльнае комп-
лекснае мерапрыемства «Правапарадак». Асабівы акцэнт супрацоўнікі РАУС зробяць на папярэджанні правапарушэнняў у грамадскіх месцах, асобах у стане алкагольнага ап’янення ці тых,
хто распівае алкагольныя напіткі ў непрызначаных для гэтага месцах.

