КРЫМІНАЛ. ЗДАРЭННІ

Людзі на дарозе
Траса “граніца Расійскай Федэрацыі–Крычаў–Бабруйск–Івацэвічы” з’яўляецца адной з самых ажыўленых на тэрыторыі раёна. І па статыстыцы – адной з самых аварыйных. На мінулым тыдні сумнае лідарства пацвердзілася чарговы раз: на розных участках гэтай аўтадарогі адбыліся 3 дарожна-транспартныя здарэнні.
17 лістапада каля 18 гадзін на 488-ым кіламетры аўтамабіль “Вольва”, якім кіраваў жыхар Польшчы, наехаў на веласіпедыста. Апошні рухаўся па паласе аўтамабіля – насустрач і далей, чым на адлегласці аднаго метра ад краю праезнай часткі. Пазбегнуць наезду паляк не змог. 25-гадовы жыхар вёскі Малое Гарадзішча з траўмамі дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу.
На наступны дзень паступіла паведамленне аб аварыі на 457-ым кіламетры трасы. 20-гадовы жыхар Пружанаў на аўтамабілі “ВАЗ-21011” раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў сутыкненне з “Таётай”. Вадзіцель “ВАЗа” падчас аварыі атрымаў траўмы, з якімі трапіў у бальніцу. Абодва вадзіцелі былі цвярозымі…
А вось ДТЗ, што адбылося каля 23 гадзін 20 лістапада, мела трагічны фінал. Двое школь-нікаў – 11-класнік і 8-класнік Мядзведзіцкай САШ на скутары выехалі на галоўную дарогу, не прапусціўшы машыну, што ў гэты час рухалася па ёй. Вадзіцель скутара траўміраваны, а 13-гадовы пасажыр загінуў на месцы аварыі.
Яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў гэты ж час на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мядзведзічах. Жыхар вёскі Ганчары не справіўся з кіраваннем аўто, у выніку канчатковым пунктам прыпынку для машыны стала прыдарожнае дрэва. Мясцовы жыхар, што ехаў у якасці пасажыра, атрымаў траўмы. У вадзіцеля, які пацярпеў менш, ні вадзіцельскага пасведчання, ні адзнакі аб тэхаглядзе транспартнага сродку не аказалася.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце ўважлівымі, асцярожнымі і абачлівымі на праезнай частцы. Дарога не даруе абыякавасці і недысцыплінаванасці.
Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ.

Начная трагедыя
У ноч з 18 на 19 лістапада ў доме № 21 па вуліцы Матросава ў райцэнтры быў забіты 69-гадовы ляхавічанін. Па падазрэнні ў за-бойстве затрыманы 39-гадовы жыхар райцэнтра.
Праводзіцца следства.
Аляксандр ЯРАШЭВІЧ, пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *