Ляхавічы: лазня ў агні

У панядзелак а палове чацвёртай гадзіны раніцы на пульт дзяжурнага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў райцэнтры па вуліцы Першамайскай. Гарэла лазня ў двары аднаго з прыватных дамоў. Пажарныя машыны былі на месцы здарэння праз некалькі хвілін. Агонь паспеў пашкодзіць дах, перакрыцці, унутранае аздабленне памяшкання, маёмасць. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 19 пажараў, у агні загінуў чалавек.

Таццяна КАЛГУШКІНА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *