МТС не адмяняе розніцу

МТС пераносіць тэрміны ўвядзення адзінага тарыфу на званкі ва ўсе сеткі.
Як паведамляецца на сайце мабільнага аператара, увядзенне новай паслугі пераносіцца па тэхнічных прычынах. Новыя тэрміны ўвядзення адзінага тарыфу не агучваюцца.
Раней анансавалася, што адзіны тарыф на званкі ва ўсе сеткі будзе дзейнічаць для абанентаў МТС з 16 ліпеня: з увядзеннем паслугі абаненты змогуць званіць як унутры сеткі МТС, так і ў іншыя сеткі па адзіным тарыфе. Планавалася, што новаўвядзенне закране ўсе тарыфныя прапановы МТС — як актуальныя, так і архіўныя — і будзе распаўсюджвацца на ўсю абаненцкую базу аператара.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *