Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам!
Праца аграрыяў – аснова харчовай бяспекі краіны і дабрабыту кожнага дому. Дзякуючы прафесіяналізму, адказнасці і адданасці справе вы вырошчваеце хлеб, вырабляеце прадукты харчавання, развіваеце родную зямлю і захоўваеце лепшыя працоўныя традыцыі.

Выказваем словы глыбокай удзячнасці ветэранам
галіны і ўсім работнікм сельскагаспадарчай вытворчасці за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў
да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць лепшыя аграрныя традыцыі.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных поспехаў! Няхай ваша праца заўсёды будзе запатрабаванай і паважанай.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Ляхавіцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Ляхавіччына заўсёды славілася сваімі глыбокімі аграрнымі традыцыямі, але галоўнае яе багацце – гэта вы, людзі працы. Ваша шчырая адданасць роднай зямлі, найвышэйшая самааддача, цярпенне і прафесіяналізм выклікаюць глыбокую павагу. Дзякуючы вашым намаганням, гаспадарчым адносінам да справы і ўменню працаваць на вынік забяспечваецца харчовая бяспека нашай краіны, а на сталах беларусаў заўсёды ёсць якасная і смачная айчынная прадукцыя.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і глыбокай павагі выказваю ветэранам галіны. Вы заклалі трывалы падмурак ляхавіцкага аграпрама і сёння застаяцеся дастойным прыкладам для нашай моладзі, шчодра перадаваючы ёй свой бясцэнны вопыт і любоў да сялянскай працы.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру і згоды ў вашых сем’ях! Няхай надвор’е заўсёды спрыяе вашым планам, зямля шчодра ўзнагароджвае за клопат багатымі ўраджаямі і высокімі прывагамі, а кожны новы дзень прыносіць упэўненасць у заўтрашнім дні, дастатак і дабрабыт!
Георгій Хлябовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.