Справа на 2 тысячы. Першых двухтысячнікаў павіншавалі ў Ляхавіцкім раёне /фота/

Экіпаж першых у раёне "двухтысячнікаў" віншуе намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Баргамон.

Намалоты ў дзве і больш тысяч тон на камбайн – вынік майстарскі. Асобныя экіпажы збожжаўборачных машын на падобную лічбу ўжо выходзілі раней, у тым ліку і летась. Ды і сёлетні першы “двухтысячнік” – старшы камбайнер ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Юруць у свой дэбютны ў гэтай якасці ўборачны сезон 2009 года паказаў большую выніковасць. Але сёлетнія 2001 тона, намалочаная экіпажам у складзе Андрэя і яго памочніка – камбайнера Уладзіміра Юруця, маюць выключна хлебны фармат. Цяпер залік вядзецца па намалоце збожжавых і зернебабовых культур. Без уліку рапсу, з уборкі якога названы экіпаж КЗС-1218 пачынаў жніво і “спрацаваў” больш як на 250 тон насення гэтай культуры. На ўсё пра ўсё спатрэбіўся роўна месяц. Пачыналі 18 ліпеня на родных палетках, а калі 16 жніўня з уборкай у райаграсэрвісе было завершана, на працягу двух дзён дапамагалі дажаць адной з гаспадарак раёна.

У чацвер Андрэй і Уладзімір прымалі віншаванні і падарункі, з якімі да іх завіталі начальнік райсельгасхарчу Сяргей Баргамон і яго намеснік Ірына Страмавус, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалай  Дабрыянец. “Гарманічным” падарункам адзначыліся і артысты-«крынічане».

Формула ўборачных будняў добра вядомая: работа ад світання да, нярэдка, поўнага змяркання, пастаянная ўвага, глыбокая канцэнтрацыя. Відавочна, што сакрэт высокіх дасягненняў у хлебаробскай працы, любой іншай справе заключаецца ў нюансах, дробязях, вядомых і падуладных самым лепшым прафесіяналам. Сваю прыналежнасць да іх Андрэй Юруць пацвярджае на працягу ўжо не аднаго сезона.

…Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, стала вядома, што ў “двухтысячнікі” выйшаў і маладзёжны экіпаж з СВК “Жарабковічы” ў складзе Андрэя Дзянішчыка і Паўла Булатага.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Справа на 2 тысячы. Першых двухтысячнікаў павіншавалі ў Ляхавіцкім раёне /фота/

  • 27/08/2015 в 00:50
    Permalink

    Никогда не задумывался про путь хлеба к столу. Главное, что он всегда есть — вкусный, доступный по цене и в большом ассортименте. Оказывается, как тяжело его не только вырастить, но и убрать, сохранить. Как хорошо, что в центре внимания — сельское хозяйство, жатва, люди. Районка с вниманием и уважением расказывала нам об участниках страды. При нынешней погоде сельчане, хлеборобы не просто самоотверженные труженники — герои. Радует, что земляки в области — в первых рядах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *