Усе дарогі вядуць у Шчучын

У ляхавіцкай купалаўцы.

Сёлета гэты райцэнтр на Гродзеншчыне стаў ХХІІ літаратурнай сталіцай краіны. 5 і 6 верасня  тут  адбудзецца святкаванне Дня беларускага пісьменства.

Шаноўныя землякі!

Сардэчна віншуем вас з адметнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі – Днём беларускага пісьменства.
Гэта свята трывала ўвайшло ў наша жыццё, атрымала дзяржаўны статус і прызнанне народа, дало беларусам выдатную магчымасць яшчэ раз звярнуцца да сваёй багатай культурнай і духоўнай спадчыны. У гэты дзень асабліва адчуваюцца ўзнёсласць пачуццяў і думак, пераемнасць пакаленняў, сувязь мінулага і сучаснага.
Беларусь – радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. І сёння адна з найважнейшых задач нашага грамадства – захаваць і перадаць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія здабыткі нашай краіны, любоў да роднай мовы, беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны.
У гэта светлае свята жадаем усім моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці і аптымізму, поспехаў у працы і асабістым жыцці.

Раённы  выканаўчы камітэт.                                              Раённы   Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *