Свята без бяды

Надыходзяць навагоднія святы. Многія заклапочаны праблемай арганізацыі святочнага стала, а таксама прыбіраннем і ўпрыгожваннем сваіх кватэр і дамоў. Неад’емным атрыбутам навагодніх святаў з’яўляецца ярка ўпрыгожаная лясная прыгажуня – ёлка. І калі ў школах, дамах культуры і іншых грамадскіх будынках месцы правядзення навагодніх святаў кантралююцца супрацоўнікамі МНС і кіраўнікамі ведамстваў у перыяд з 10 па 31 снежня, то зайсці ў кожны дом на працягу такога кароткага перыяду немагчыма. Кожны год здараюцца пажары па прычыне парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. А разам з тым правілы пажарнай бяспекі, выкананне якіх не дазволіць аз-мрочыць святы, простыя і лёгка выконваюцца.
Ёлку трэба ўмацоўваць ўстойліва, з такім разлікам, каб галінкі не датыкаліся да сцен і столі, знаходзіліся на бяспечнай адлегласці ад печаў і іншых награвальных прыбораў. Забараняецца ўпрыгожваць ёлку цэлулоіднымі цацкамі, ватай і марляй, а таксама запальваць на ёй свечкі і феерверкі.
Для ілюмінацыі ёлак могуць выкарыстоўвацца гірлянды напружаннем да 12 В; пры няспраўнасці гірлянды (нагрэў правадоў, іскрэнне і г.д.) яе трэба адразу ж выключыць.
Не пакідаць каля ёлкі з уключанай ілюмінацыяй малых дзяцей без нагляду дарослых.
Пры захаванні гэтых няхітрых правіл навагоднія святы даставяць вам радасць і задавальненне.
Таццяна СВІНАБУРКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *