Нябачны і небяспечны

На жаль, Новы год – гэта не толькі радасць, добры настрой і мноства падарункаў. Менавіта ў перадсвяточныя і святочныя дні павышаецца небяспека паражэння электрычным токам. Каб не стаць ахвярай навагодняй ілюмінацыі, варта прытрымлівацца простых правіл. Электрамантажныя работы па ўстройству ілюмінацый і сетак часовага электразабеспячэння павінны выконвацца толькі кваліфікаваным персаналам з захаваннем пэўных правіл. Выкарыстоўвацца можа толькі электратэхнічная прадукцыя заводскай вытворчасці, якая прайшла сертыфікацыю.
У чарговы раз хочацца звярнуць увагу ўсіх кіраўнікоў, адказных асоб і грамадзян на неабходнасць выканання правіл тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі і рамонце электраабсталявання. Электрычны ток нябачны, таму любая неасцярожнасць можа стаць трагічнай. Не рызыкуйце жыццём – яно ў нас адно.
Леанід КРАЎЧАНКА, начальнік Ляхавіцкай райэнергаінспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *