Дом гандлю. Новая версія

Сёлета пераднавагодні час, як ніколі, шчодры для ляхавічан на абноўкі. 26 снежня пасля непрацяглай рэканструкцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё другога паверха Дома гандлю. Сёння тут размясціліся аддзелы жаночага і мужчынскага адзення, галантарэя, парфумерыя, золата-сувеніры, абутак.
Дарэчы, выключна рэканструкцыяй Ляхавіцкі гасгандаль не абмежаваўся: значна пашыраны і асартымент, што прапануецца ў кожным аддзеле. Эфект відавочны: у першы ж дзень работы за 2 з паловай гадзіны магазін нагандляваў 3 мільёны рублёў і атрымаў нямала добрых водгукаў ад наведвальнікаў. Многія ляхавічане паспелі ўжо зрабіць у абноўленым Доме гандлю пакупкі, а самыя першыя пасля адкрыцця – яшчэ і атрымалі падарункі.
Як адзначылі ў гасгандлі, у магазіне і далей плануюць падтрымліваць прыстойны асартымент і гатовы вы-слухаць прапановы пакупнікоў на гэты конт.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *