СВК «Ліпнянка». А змена падрастае

Каманда ліпнянскіх жняцоў.

Раніцай на жніўнае поле СВК “Ліпнянка” “высыпалі” вясковыя хлапчукі паглядзець на камбайны і на людзей, якія імі кіруюць – убіраюць хлеб. Андрэй Гачко прыехаў на лета з Мінска. Ён ганарыўся, што адзін са жніўных экіпажаў – яго дзядуля Віктар Гачко і тата Сяргей.

Звычайна так і бывае: змалку прывыкаюць хлапчукі да тэхнікі, на якой працуюць бацькі, зацікаўліваюцца іх справай, становяцца працягам хлебаробскай дынастыі. Іван Буйкевіч сёлета разам з Аляксандрам Салодкім стварылі маладзёжны экіпаж і, можна сказаць, задавалі тон на жніве. На іх раўняліся камбайнеры Васілій

Гачко, Віталій Сяргей, стараліся і вадзіцелі Валянцін Гатоўчыц перавёз з поля на зерняток больш як тысячу тон зерня, механізатар Канстанцін Герасімовіч.

Кіпела жыццё і на зернетаку. На зернесушыльна-ачышчальным комплексе ЗСК-30 збожжа даводзілася да патрэбнай кандыцыі. Вікенція Гатоўчыца і Алега Ужгіна змянялі Міхаіл Дыдышка і Віктар Салодкі – усе вопытныя машыністы і адказныя працаўнікі.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *