Майстар-клас. Райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў
Райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў, вытворчасці льну.
СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму, найбольшы выхад кармавых адзінак з аднаго бала-гектара кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых зямель зямельных участкаў, паказчыкаў нарыхтоўкі травяных кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы з улікам шчыльнасці БРЖ на 100 гектараў сельгасугоддзяў, высокай якасці нарыхтаваных травяных кармоў:
першае месца – СВК «Ляхавіцкі»;
другое месца – ААТ «Нача».
Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:
першае месца – камбайнер ААТ «Жарабковічы» Анатолій ЧАРКАС;
другое месца – камбайнер ААТ «Жарабковічы» Уладзімір САКАЛОЎСКІ;
трэцяе месца – камбайнер ААТ «Шлях новы» Віктар ЖМУРКО.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы травяных кармоў:
першае месца – вадзіцелі ААТ «Жарабковічы»
Аляксандр МІКУЛІЧ і Анатолій ПЕТУХ;
другое месца – вадзіцелі ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксандр БУБЛЕЎСКІ і Аляксей КУЛАК, вадзіцель ААТ «Шлях новы» Васілій ВАРАНЧАК, вадзіцель ААТ «Жарабковічы» Георгій КАРАБАЧ;
трэцяе месца – вадзіцель ЗАТ «Белпрампрыбор» Мікалай СОКАЛ, вадзіцелі ААТ «Шлях новы» Юрый ТАРАБЕШ і Дзмітрый ГОРБІК, вадзіцель
ААТ «Жарабковічы» Аляксандр ТАЎПЕКА, вадзіцель ААТ «Нача» Віталій ВАСЮКЕВІЧ, вадзіцель
СВК «Ляхавіцкі» Мікалай КАВАЛЁЎ.
Сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў:
першае месца – Аляксей НОВІК (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»);
другое месца – Віктар ВЕРАМЕЙ (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»).
Сярод механізатараў, занятых на прасаванні льну:
першае месца – Іван СОКАЛ (КУП «Брэстільно-
насенне» філіял «Ляхавіцкая міжраённая льно-
насенстанцыя»);
другое месца – Уладзімір Маслоўскі (ААТ «Ляха-
віцкі льнозавод»).

