Краіна, дзе хочацца жыць

На пленарным пасяджэнні Саміта ААН па ўстойлівым развіцці Прэзідэнт  Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра галоўнае – тое асобае значэнне, якое надае Беларусь папярэджанню ваенных канфліктаў і пагрозы жыцця людзей, і што ўстойлівае развіццё любой краіны немагчыма без міру і бяспекі: “Гэту бясспрэчную ісціну беларускі народ спаўна пазнаў на сваім лёсе. У мінулым стагоддзі Беларусь стала месцам самых кровапралітных бітваў дзвюх сусветных войнаў”. Пасля страшэнных ахвяр у вайне з фашызмам наша краіна “адрадзілася з попелу і свята шануе мір і згоду ў грамадстве, імкнецца забяспечыць дабрабыт народа і стабільнае развіццё дзяржавы”, падкрэсліў Прэзідэнт.

Галоўная каштоўнасць, якой мы валодаем, – мір і стабільнасць. Гэта тым больш усведамляецца, калі параўнаць з краінамі, дзе апошнім часам неспакойна, дзе льецца кроў. У цэнтры ўвагі і клопату нашай сацыяльна арыентаванай дзяржавы – чалавек. Сацыяльная накіраванасць бюджэту, падтрымка даходаў насельніцтва, захаванне працоўных месцаў, планамернае развіццё эканомікі, рост вытворчасці, мадэрнізацыя, расшырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі, падтрымка прадпрымальніцтва, адкрыццё новых рынкаў збыту – прывычны пералік парадку дня. Як і клопат пра дзяцей і пенсіянераў, пра развіццё сістэмы аховы здароўя і адукацыі. Красамоўныя дынаміка і факты, якія характарызуюць беларускую рэальнасць. І прыклад нашага раёна даволі пераканаўчы. У праграме Ляхавіччыны – стваральнае развіццё. Літаральна некалькі штрыхоў. Не спыняецца на дасягнутым, радуе смачным асартыментам прыхільнікаў сваёй прадукцыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Нарошчвае магутнасць мадэрнізаваны па дзяржаўнай праграме развіцця льнаводства мясцовы льнозавод. Абноўленыя за кошт бюджэтных сродкаў Ляхавічы да абласных “Дажынак-2013” працягваюць добраўпарадкавацца. Мясцовая ўлада паставіла задачу навесці парадак і добраўпарадкаваць усе населеныя пункты раёна. А колькі станоўчых эмоцый выклікалі перабудаваная рэканструяваная паліклініка, адрамантаваныя аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, кінатэатр ”Кастрычнік”, абноўленыя школы і дзіцячыя садкі, узведзены мікрараён па вул. Інтэрнацыянальнай і многае іншае.

Землякі. Нераўнадушныя і неабыякавыя людзі. Працавітыя і адказныя. Таленавітыя і руплівыя. Шануючыя сваю гісторыю і ствараючыя дзень сённяшні. Наш напрамак – моцная і квітнеючая Беларусь. Краіна, дзе хочацца жыць. За гэта мы і будзем галасаваць. Сустрэнемся на выбарчых участках!

Вольга БАРАДЗІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *