Самы прыгожы Новы год

Як паведамляў «ЛВ», напрыканцы мінулага года райвыканкам аб’явіў гарадскі агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў. Конкурсная камісія ўчора абвясціла яго вынікі. Тройка самых творчых калектываў і арыгінальна аформленых будынкаў выглядае наступным чынам: 1 месца — СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», 2 месца — гасцініца КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і 3 месца — УП «Ляхавіцкая ПМК -17». Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Падзячнымі пісьмамі за навагодняе афармленне адзначаны САШ № 1, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, ПМС, ПМК-13, райаграсэрвіс.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *