Пяшчотнае свята

Шаноўныя зямлячкі!  Дарагія жанчыны-маці!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным і светлым святам – Днём маці!

Гэты дзень напоўнены пяшчотай, любоўю, самымі цёплымі і шчырымі пачуццямі і эмоцыямі. Мацярынская любоў дапамагае чалавеку пера-адольваць цяжкасці, надае сілы на новыя справы і здзяйсненні, натхняе на поспех.

Высокая мацярынская місія. Гонар мнагадзетным маці, жанчынам, якія акружаюць клопатам і ўвагай прыёмных дзяцей, жанчынам, якія паспяхова выконваюць мацярынскія абавязкі і актыўна ўдзельнічаюць у працоўным, грамадскім і палітычным жыцці краіны.

Жадаем, каб вашы сэрцы заўсёды былі сагрэты шчырай любоўю дзяцей, душэўным цяплом і клопатам блізкіх. Здароўя вам і мірнага неба.

Раённы   выканаўчы камітэт.                            Раённы    Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *