Дапаможам дарослым!

Лістапад традыцыйна дадае клопатаў усім, хто адказвае за чысціню і парадак. За лічаныя дні рознакаляровая коўдра з лісця перастае ўпрыгожваць наваколле, ператвараецца ў сухую і пажоўклую, а дажджлівай парой – яшчэ і небяспечна слізкую. Таму і зграбаюць, змятаюць, вывозяць лістоту.

На дапамогу дарослым у гэтай справе выйшлі школьнікі. Вучні СШ № 2 вызваляюць ад апалага лісця сквер каля сваёй навучальнай установы.

А вы навялі прыгажосць у сваім двары?

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *