Зямля рыхтуецца… да вясны

Чарговы этап хлебаробскай работы ў бясконцым клопаце пра ўраджай – запраўка глебы арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі, уздым зябліва. Актыўна вядуцца работы ў СВК “Ляхавіцкі”, “Жарабковічы”, “Шлях новы”, ДП “Нача”. Сёлета запланавана пад яравую сяўбу назапасіць 386 000 тон арганікі, ужо вывезена на палі 218 000 тон, палова гэтай колькасці ўнесена ў глебу. На плошчы 2 600 гектараў глеба запраўлена калійнымі тукамі.

Адначасова вядзецца ўздым зябліва. Асабліва стараюцца буракасеючыя і льнасеючыя сельгаспрадпрыемствы, бо, як сцвярджаюць спецыялісты, такая падрыхтоўка глебы пад гэтыя культуры дае значную прыбаўку ўраджаю. Замест запланаваных 11 000 гектараў заарана амаль на 400 гектараў больш. Аднак гэта не азначае, што ўсе гаспадаркі раёна актыўна ўключыліся ў работу. СВК “Ліпнянка”, напрыклад, патрэбна правесці ўздым зябліва на плошчы 450 гектараў, а заарана ўсяго 14, у суседнім “Востраў-Агра” з 250 гектараў узнята 30. У СВК “Тальмінавічы” ўздым зябліва праведзены на чацвёртай частцы плошчаў. З падрыхтоўкай і вывазкай на палі арганічных угнаенняў тут таксама праблема.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *