Статус дае магчымасці

На парадку дня многіх сельгасарганізацый Беларусі сёння – удасканаленне арганізацыйна-прававых формаў дзейнасці. У краіне праходзіць рэарганізацыя кааператыўных гаспадарак: да 31 снежня 2016 года ўсе СВК падлягаюць пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы (ААТ) ці камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы. У Мінсельгасхарчы падкрэсліваюць, што такая рэарганізацыя – перш за ўсё магчымасць прыцягнення інвестыцый і фінансавага аздараўлення сельскагаспадарчых кааператываў.
Як расказала намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Страмавус, тры гаспадаркі ў нашым раёне ўжо змянілі статус. Улічваючы запазычанасці перад бюджэтам па выплаце падаходнага падатку, што пазбаўляе магчымасці акцыянавацца, СВК “Востраў-агра”, “Ліпнянка” і “Тальмінавічы” пераўтвораны ў камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы (дзяржаўныя прадпрыемствы). У наступным годзе пераўтварэнне закране яшчэ тры мясцовыя гаспадаркі: СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы” і “Жарабковічы” пройдуць працэдуру акцыянавання і набудуць статус ААТ.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *