Навагодняя казка ад прафсаюзаў

У пераднавагоднія дні прафсаюзныя камітэты сельгаспрадпрыемстваў арганізуюць святочныя ранішнікі. Як адзначыў старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК  Мікалай Вайцешык, усе дзеці працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці атрымаюць падарункі. А некаторыя пабываюць і на прафсаюзнай ёлцы ў Ляхавічах.
Сюрпрыз чакае дзяцей працаўнікоў СВК “Ляхавіцкі” і “Шлях новы”: 20 рабят, хто выдатна вучыцца, актыўна ўдзельнічае ў школьным жыцці, займаецца спортам адправяцца ў горад Брэст на ёлку абкама прафсаюза работнікаў АПК. У абласным тэатры рабяты паглядзяць навагодні спектакль, пасля будуць весяліцца на маскарадзе ля навагодняй ёлкі разам з казачнымі персанажамі і, зразумела ж, атрымаюць падарункі ад Дзеда Мароза.
Аліна АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *