Няхай усім шчасціць!

Зноў пах ёлкі і мандарынаў, і непахісная вера ў тое, што самыя фантастычныя жаданні абавязкова збудуцца. Зноў пераднавагоддзе і ўсё-ўсё-ўсё дзеля таго, каб літаральна кожнае дзіця, незалежна ад узросту, адчула захапленне ад святочных сюрпрызаў. Запрашэнне ў казку, запрашэнне ў радасць, запрашэнне ў карагод – як жа ўсё прывычна і разам з тым нечакана. Радасць у вачах гарэз,  залівісты смех, такія чаканыя падарункі – гэта ўсё Новы год. Кожны павінен ведаць, што ён любімы, і такі падарунак дзецям могуць і абавязаны зрабіць дарослыя. Таму што дзеці – наша ўсё, дзеці – будучыня, таму што яны – дзеці. Святочны марафон «Нашы дзеці» працягваецца па ўсёй краіне, наш раён – не выключэнне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *