З любоўю да людзей і зямлі. З любоўю да людзей і зямлі

З самай раніцы ў Навасёлках панавала ўрачыстая атмасфера. Як расказала дырэктар Навасёлкаўскага СДК Наталля Пражога, на папулярнае штогадовае свята сабраліся  мясцовыя жыхары самых розных узростаў і госці з суседніх вёсак.

Раніцай у храме Іаана Прадцечы прайшло бога-служэнне. Потым удзячныя землякі ўсклалі вянкі і кветкі да    помніка воінам, якія за-гінулі ў барацьбе за вызваленне вёскі ад фашысцкіх захопнікаў.

Далей падзеі разгортваліся на сцэнічнай пляцоўцы перад Навасёлкаўскім аз-дараўленчым  комплек-        сам. Вясковых працаўнікоў віталі старшыня СВК “Шлях новы” Аляксандр Вашчук,  благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко

Пачэснае месца на свяце адвялі старэйшай жыхар-цы — 90-гадовай Зінаідзе Пранчак. Не засталася без падарунка і самая маленькая  аграгараджанка  Дамініка Пранчак, якой ад роду ўсяго толькі некалькі месяцаў. Наогул, у Навасёлках зараз падрастаюць 19 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак дашкольнага ўзросту – ёсць будучыня ў аграгарадка. Ушаноўваліся  і сем’і-юбіляркі: залатая пара Віталія і Тамары Каваленкаў, сярэбраныя – Аляксандра і Людмілы Пажогаў,  Аляксандра і Жанны Яжовых. Не засталіся без увагі маладажоны  Уладзімір і Наталля Івановічы. Упершыню адбыўся парад сямейных пар, аднавяскоўцы крычалі ім “горка”, быў і вальс, і тосты з шампанскім.

Якімі толькі прысмакамі не частавалі навасёлкаўцаў і гасцей руплівыя гаспадыні-кулінаркі  Наталля Яраш, Людміла Шыш-Дударга, Таццяна Булатая!

Як заўжды, перад цяжкім выбарам стаяла журы, якое вызначала лепшы падворак. Многія з іх — чыстыя, утульныя, аформленыя ў сваім стылі. Парадавалі гледачоў выставы  ўласнымі вырабамі  майстрыхі Алена Баранчык і Таццяна Булатая. Запомнілася і выстава Дараўскага Дома рамёстваў. А галоўны прыз бяспройгрышнай латарэі – жарабя – дастаўся 15-гадовай  Наталлі Стаскевіч.

Апладысментамі сустракалі землякі лепшага малаказдатчыка Пятра Бабра, які з пачатку года на карову здаў 3114 кілаграмаў малака.

Было шмат  жадаючых пакаштаваць наварыстую юшку, якую для ўсіх удзельнікаў свята зварылі мясцовыя повары.

Народная эстрадная студыя “Экспрэс”, а таксама лепшыя самадзейныя артысты Навасёлкаўскага СДК стваралі добры настрой для дарослых і дзяцей. Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні  свята аказалі  СВК “Шлях новы”, індывідуальны прад-прымальнік  Лілія Кумейша.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *