95 гадоў добрых спраў і традыцый. Сёння мы ўдзячна называем імёны тых, хто вёў моладзь Ляхавіцкага раёна

На гэтых здымках – гісторыя і асабістая, і агульная – камсамольская. Рэдакцыя ўдзячна музею ЛДАКа за прадастаўленыя фотаматэрыялы.

Камсамол – гэта эпоха вялікіх здзяйсненняў і спраў. Народжаны ў гады ліхалецця, камсамол прайшоў слаўны шлях барацьбы і перамог. Бяспрыкладнай мужнасцю і гераізмам упісаў яркія старонкі ў летапіс гісторыі нашай краіны. У працы і ў баі камсамольцы вялі за сабой юнакоў і дзяўчат, былі маладой гвардыяй энтузіястаў і рамантыкаў. Імем камсамола названы горныя вяршыні, вуліцы, плошчы і гарады. Аб’ядноўваючымі ідэямі ва ўсіх маштабных маладзёжных пачынаннях былі братэрства, узаемадапамога, патрыятызм і вера ў свае сілы. Для многіх беларусаў камсамол стаў школай жыцця, у якой вучылі дабру, справядлівасці і сапраўднаму сяброўству.

Сёння мы ўдзячна называем імёны тых, хто вёў моладзь раёна. Гэта Іван Вялічка, Уладзімір Канаплянік, Леў Аліферка, Мяфодзій Пабягайла, Фелікс Даўжанок, Пётр Ляшук, Міхаіл Рабцэвіч, Наталля Цітова, Сяргей Старавойтаў, Таццяна Петух, Генадзій Новік, Аляксандр Дыдышка, Алена Анушкевіч, Мікалай Юруць, Пётр Скурат, Рыгор Бараноўскі, Людміла Біза, Ганна Малевіч, Тамара Халадзінская і іншыя камсамольскія лідары.

Слаўную гісторыю і лепшыя традыцыі камсамола з 6 верасня 2002 года працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Перадавая моладзь праніклася адзіным духам і актыўна прыступіла да калектыўных спраў. Як прызнанне гэтых намаганняў стала ўручэнне Прэзідэнтам краіны Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі – з нагоды 85-годдзя ВЛКСМ, а за актыўны ўдзел у рэканструкцыі філіяла Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Курган славы” і мемарыяльнага комплексу “Хатынь” у чэрвені 2004 года Кіраўнік дзяржавы аб’явіў БРСМ Падзяку.

Пераемніку камсамола ўдалося аднавіць традыцыі студэнцкіх атрадаў, працоўных спаборніцтваў моладзі. Канструктыўная і мэтанакіраваная дзейнасць дапамагла вярнуць у маладзёжнае асяроддзе пачуццё калектывізму і высокай грама-дзянскай адказнасці, што дазваляе аб’яднаць намаганні ўсіх пакаленняў у імя адзінай і высакароднай мэты – будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі.

Сёння раённая арганізацыя БРСМ – гэта 1268 маладых ініцыятыўных сэрцаў. Бээрэсэмаўцы жывуць цікавымі справамі, новымі ідэямі, поўныя планаў і надзей. Наш саюз будзе свята захоўваць і прымнажаць лепшыя камсамольскія традыцыі.

Тамара ПРАКАП’ЮК,

в. а. першага сакратара

райкама БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *