Бюджэт давяраюць надзейным рукам. 3 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Не заўсёды атрымліваецца разумна распарадзіцца бюджэтам нават у адной асобна ўзятай сям’і. А калі ўявіць, што ў тваіх руках грашовыя сродкі ўсяго раёна, такі маштаб абавязвае, патрабуе, вымушае быць не толькі адукаваным і дакладным, але і сумленным, бескарыслівым. У фінансавым аддзеле райвыканкама працуюць іменна такія спецыялісты на чале з Ірынай Маляр. Абавязкі паміж імі размеркаваны так, каб фінансавай увагай былі ахоплены ўсе сферы жыццядзейнасці нашых землякоў.
Больш за 40 гадоў прафесіі фінансіста аддала Сафія Асімовіч. Пачынала рэвізорам, пасля была намеснікам начальніка райфінаддзела, галоўным эканамістам. За шматгадовую добрасумленную працу  ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, яе прафесійнае майстэрства цэняць у калектыве.
Аўтарытэтны спецыяліст, прынцыповы  і дакладны. І надзвычай дружалюбны, жыццярадасны чалавек. Гэта – пра Сафію Іванаўну.
Ля дома Асімовічаў з лета да позняй восені цвітуць ружы – усіх колераў вясёлкі.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *