Місія – вяршэнства закона

У сакавіку Баранавіцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура адзначыла 52-годдзе з дня ўтварэння. Яна ўваходзіць у сістэму Беларускай ваеннай пракуратуры, якая з’яўляецца састаўной і неад’емнай часткай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і мае багатую гісторыю.
З дня арганізацыі ваенная пракуратура Баранавіцкага гарнізона абслугоўвала падпарадкаваныя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акрузе ўсе вайсковыя часці і ваенна-будаўнічыя атрады, дыслакаваныя на тэрыторыі Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, Навагрудскага і Дзятлаўскага — Гродзенскай вобласці, а таксама вайсковыя часці СПА краіны і дальняй авіяцыі, якія знаходзіліся на тэрыторыі пералічаных раёнаў.
Першым ваенным пракурорам Баранавіцкага гарнізона быў падпалкоўнік юстыцыі Максім Фацееў.
З моманту арганізацыі пракуратура падпарадкоўвалася ваенным пракурорам Беларускай ваеннай акругі, якія, у сваю чаргу, — Галоўнаму ваеннаму пракурору.
8 кастрычніка 1992 года ваенная пракуратура Баранавіцкага гарнізона стала называцца Баранавіцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай.
Зараз яна абслугоўвае ўсе воінскія часці, арганізацыі і ўстановы, размешчаныя на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Ляхавіцкага, Лунінецкага, Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, Слонімскага, Навагрудскага, Карэліцкага — Гродзенскай вобласці, Няс- віжскага і Стаўбцоўскага — Мінскай вобласці.
У 2010 годзе работнікамі пракуратуры праведзена 59 агульнанаглядных праверак, па вы-ніках якіх у паднаглядныя воінскія часці і ўстановы ўнесена 48 прадстаўленняў, 22 прадпісанні, 20 пратэстаў, афіцыйна папярэджаны 43 асобы, па актах нагляду прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 7 асоб, дысцыплінарнай – 133, 12 – да матэрыяльнай. Па выніках праверак узбуджаны дзве крымінальныя справы па ч. 2 арт. 455 КК Рэспублікі Беларусь і ч. 2 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь.
Прыярытэтнымі накірункамі ў дзейнасці ваеннай пракуратуры, як і раней, застаюцца ахова жыцця і здароўя ваеннаслужачых, абарона іх сацыяльных правоў, папярэджанне і выкараненне карупцыі і арганізаванай злачыннасці ў войсках, забеспячэнне захаванасці ваеннай маёмасці, у першую чаргу, зброі і боепрыпасаў, абарона эканамічнай бяспекі і эканамічных інтарэсаў дзяржавы.
Для ўмацавання дысцыпліны ў часцях, выяўлення злачынстваў і прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці ваенная пракуратура разлічвае і на бацькоў ваеннаслужачых, якім прапануецца звяртацца пры парушэнні правоў іх сыноў-ваеннаслужачых у пракуратуру па адрасе: 225404, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Войкава, 12-А або па тэлефонах: 8-0163-45-47-13, 45-22-28.
Уладзімір АНТОНІК, Баранавіцкі міжгарнізонны ваенны пракурор.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *