Каб толькі прыгажосць была і смагай, і памкненнем…

Прыгажосць ва ўсім – ва ўзаемаадносінах з людзьмі, у стасунках з жывой прыродай і сусветам – вось пра што верш Ніны Мацяш, а яшчэ пра тое, што
З нікчэмства быту – да святла,
Да святадарнага святла –
Узмах крыла!

Паэтка лічыць, што Прыгажосць у кожнага ёсць як падарунак лёсу, толькі не кожны становіцца прыгожым – з-за банальнага нежадання.
Раскоша сецяў напляла,
Сляпыя гінуць душы…

На жаль, сёння нярэдка можна сустрэць асоб меркантыльных, якія дбаюць найбольш пра прыгажосць дома, наяўнасць дарагой машыны (абавязкова лепшай, чым у суседа), прыгожага дарагога адзення, набіты прадуктамі халадзільнік. Ім не патрэбна больш анічога.
Але ёсць і іншыя – тыя, каму ўсяго вышэйпералічанага недастаткова, для каго гэта не з‘яўляецца галоўным у жыцці. Для шчасця такім людзям патрэбны сям’я, цёплыя ўзаемаадносіны з роднымі, разуменне. І машына ім патрэбна не для прэстыжу, а для падарожжаў, у якіх можна набрацца станоўчых эмоцый і пазнаёміцца з новымі людзьмі, набыць новых сяброў…
Жыццё расстаўляе свае пасткі-спакусы. Многія, хто слабы духам, трапляюць у палон алкаголю, наркотыкаў, выпадковых адносін, якія ні да чаго не абавязваюць, паддаюцца нежаданню працаваць не толькі над сабой, але і каб зарабіць на хлеб.
Верш Ніны Мацяш “Узмах крыла” прымушае задумацца над сваімі ўчынкамі і жаданнямі. Лёгка жыць, не задумваючыся над сэнсам жыцця – як давядзецца. Але ці добра гэта? Я адказваю:”Не!”
Дзіяна ЖАЛНАРКЕВІЧ, 10 клас гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *