Абеды для вушастых

Дырэктар раённай арганізацыйнай структуры Беларус-кага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Бортнік агледзеў біятэхнічныя збудаванні для падкормкі жывёл. Па слядах і па рэштках кармавых запасаў у кармушках зроблена выснова, што зерневымі адходамі ласаваліся зайцы, прыляталі птушкі, наведваліся парнакапытныя… Улічваючы, што снежнае покрыва схавала траву і дробнае кустоўе, лясныя насельнікі будуць жывіцца з кармушак прыкладна да сярэдзіны сакавіка. Запасаў кармоў пакуль хапае: ёсць сілас, сена, выкладваецца соль.
–Да канца студзеня працягваецца сезон палявання на пушных звяроў (заяц, ліса, куніца і іншыя), а таксама на аленя высакароднага, – расказвае Ігар Бортнік. – Паляўнічыя адстрэлілі і, згодна заканадаўства, утылізавалі чатырох дзікоў. У лютым наступіць зацішша, і тады толькі паспявай падкідваць корм…
На жаль, бываюць выпадкі, калі размеранае жыццё лясных насельнікаў парушаюць браканьеры. Таму дзяжурствы, праверкі, прафілактычныя мерапрыемствы – адзін з асноўных відаў дзейнасці таварыства.
У лютым пачнецца ўлік жывёл, якія насяляюць навакольныя лясы і палі.
Пад кантролем і зімоўка рыбы ў вадаёмах раёна. Паколькі рэчкі і азёры позна пакрыліся лёдам, небяспекі замору рыбы пакуль не існуе. Работнікі таварыства паляўнічых і рыбаловаў праінспектавалі наліўное возера “Востраў”, якое арандуюць. Як паказалі даследаванні, кіслароду ў вадзе дастаткова.

Марозная, снежная зіма зусім не выпрабаванне для звяроў і птушак, калі побач чалавек – клапатлівы і гаспадарлівы.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота з сайта http://25mb.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *