“Белая Русь” – за Беларусь

30 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбылося пашыранае пасяджэнне рэспубліканскага савета РГА “Белая Русь”. Акрамя членаў савета, у мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі абласных, раённых і гарадскіх арганізацый, актывісты “Белай Русі” – усяго 347 чалавек, з якіх 60 прадстаўлялі Брэстчыну. Мне пашчасціла быць дэлегатам ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі.

На працягу ўсёй работы панавала дзелавая атмасфера, вялася канкрэтная і мэтанакіраваная размова. Былі разгледжаны вынікі работы грамадскага аб’яднання ў мінулым годзе і прыняты план мерапрыемстваў рэспубліканскага савета па рэалізацыі праграмы аб’яднання на 2016-2017 гады. Старшыня “Белай Русі” Аляксандр Радзькоў сярод найбольш значных для аб’яднання мінулагодніх падзей назваў 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і мерапрыемствы, якія праводзіліся ў межах Года моладзі. Аляксандр Радзькоў даў высокую ацэнку дзейнасці тэрытарыяльных структур грамадскага аб’яднання.

Сярод важнейшых задач на бліжэйшую перспектыву ў палітычнай сферы – актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі 2016 года па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, арганізацыя больш цеснага супрацоўніцтва “Белай Русі” з канструктыўнымі грамадска-палітычнымі сіламі і г.д. У сферы эканомікі ўвага будзе надавацца ініцыяванню, падтрымцы і ўдзелу ў рэалізацыі важнейшых сацыяльна-эканамічных і інавацыйных праектаў, накіраваных на рэалізацыю дзяржпраграмы па мадэрнізацыі эканомікі. Важна і больш цеснае ўзаемадзеянне з прадпрымальніцкімі структурамі ў пытаннях стварэння спрыяльных умоў для развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі, партнёрскіх адносін паміж бізнес-супольнасцю і дзяржавай, садзейнічанне выхаду  айчыннага вытворцы на замежны рынак, павелічэнню экспарту паслуг і тавараў праз міжнародныя сувязі “Белай Русі”.

Шмат праектаў у грамадскага аб’яднання ў сацыяльнай і духоўнай сферы. Сярод іх далейшае развіццё і рэалізацыя праекта “Белая Русь” – за моцную і квітнеючую Беларусь!”, правядзенне акцый, накіраваных на дапамогу ветэранам, патрыятычнае выхаванне моладзі. РГА ўдасканальвае работу са зваротамі грамадзян, у прыватнасці праз актывізацыю дзейнасці грамадскіх прыёмных, правядзе маніторынг грамадскай думкі па асноўных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Што датычыцца Ляхавіцкай раённай арганізацыі “Белай Русі”, то на сённяшні дзень у 28 пярвічках – 820 членаў, якім па сілах вырашэнне пастаўленых на пасяджэнні рэспубліканскага савета задач.

Леанід КАЛБАСА,

старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *