Важная справа

Нядаўна ў САШ №2 аднавіў работу школьны музей. Прапанова стаць экскурсаводам паступіла мне нечакана і вельмі ўсхвалявала. Пасля некалькіх дзён, праведзеных у бібліятэцы, матэрыялы для экскурсіі былі адабраны і пры дапамозе настаўнікаў набылі канчатковы выгляд.
Першы раз правесці экскурсію — гэта для мяне стала сапраўдным экзаменам, пасля якога я адчувала гонар і радасць
Для экскурсавода важна не толькі валоданне матэрыялам, але і міміка, жэсты, інтанацыя, усмешка.
Зараз у музей прыходзяць самыя розныя наведвальнікі. Удзячнасць за экскурсію ад ветэранаў, зацікаўленыя вочы вучняў-«пачаткоўцаў» — што можа лепш пераканаць: захоўваць і перадаваць памяць — справа надзвычай важная.
Ірына КУЗЬМІЧ, вучаніца 11 класа САШ №2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *