З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і актыўную жыццёвую пазіцыю – інжынер-праграміст КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Андрэй ДОЛМАТ;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю і па выніках работы за 2015 год – вадзіцель аўтамабіля філіяла “Кааппрам” Ляхавіцкага райпо Андрэй ЮРУЦЬ, пекар-майстар філіяла “Кааппрам” Ляхавіцкага райпо Наталля ДЗЯЙКУН;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме гандлю, актыўную жыццёвую пазіцыю і па выніках работы за 2015 год – намеснік дырэктара ПУГВП “Гандлёвы дом “Уладзімір” Галіна МАСЕЛЬ;

за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне перапрацоўчай прамысловасці і высокія вытворчыя паказчыкі па выніках работы за 2015 год – галоўны інжынер ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Юрый РАГАЎЦОЎ, токар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Алег БАРЫСЕВІЧ, апаратчык упарвання і згушчэння прадуктаў СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Ірына БУБЕНЧЫК, аператар ЭВМ СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Таццяна РЫМША, кантрольны майстар ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” Тамара ПІЛІПЧЫК;

за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці па выніках работы за 2015 год – станочнік дрэваапрацоўчага станка ТАА “Ляхавічыдрэў” Сяргей ТУЦІН, трактарыст-машыніст фермерскай гаспадаркі “Уладзімір плюс” Дзмітрый ЛАПІЧ;

за шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі па выніках работы за 2015 год – аператар машыннага даення КУСП па племянной справе “Нача” Наталля ДАРНЕВІЧ, галоўны заатэхнік СВК “Жарабковічы” Леанід НОВІК;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да выканання прафесійных абавязкаў і высокую працоўную дысцыпліну – галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама Вольга САВАСЦЮК;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, высокі прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю – загадчыца сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама Валянціна ЮРЛЕВІЧ;

за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна – фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Сяргей МАНЕВІЧ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:

за значныя поспехі ў арганізацыі і ўдасканаленні вучэбнага і выхаваўчага працэсаў, фарміраванні інтэлектуальнага, культурнага і духоўнага развіцця асобы, прафесійную кампетэнтнасць, творчы падыход да навучання дзяцей, рэалізацыю праграм развіцця адукацыі, працоўныя дасягненні і актыўную грамадскую дзейнасць, што атрымалі прызнанне насельніцтва Ляхавіцкага раёна, – працоўны калектыў ДУА “СШ № 2 г. Ляхавічы”;

за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння па жыццезабеспячэнні насельніцтва сельсавета і актыўную грамадскую дзейнасць – дэпутат раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, старшыня Крывошынскага сельскага Савета дэпутатаў Юрый ЧАРАНКЕВІЧ;

за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё фірменнага гандлю прадпрыемства – прадавец магазіна “Верас” г. Ляхавічы СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Алена ІВАНОВА;

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і актыўную жыццёвую пазіцыю – намеснік начальніка па эканоміцы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірына СТРАМАВУС, трактарыст-машыніст СВК “Ляхавіцкі” Сяргей АСЛАНЯН;

за добрасумленную працу, значны ўклад у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння па жыццезабеспячэнні насельніцтва ў сваім населеным пункце і актыўную жыццёвую пазіцыю – стараста в. Заліпенне Крывошынскага сельсавета Валянціна ДЫДЫШКА, стараста  а/г Русінавічы Начаўскага сельсавета Людміла СІДОРСКАЯ;

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і актыўную жыццёвую пазіцыю – галоўны бухгалтар СВК “Шлях новы” Вольга ЖДАНОВІЧ;

за шматгадовую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё духоўнай культуры Ляхавіцкага раёна, актыўную работу па папулярызацыі хрысціянскіх каштоўнасцяў, цеснае ўзаемадзеянне з органамі мясцовага кіравання і самакіравання па захаванні стабільнасці ў Ляхавіцкім раёне і актыўную грамадскую дзейнасць – благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі, настаяцель храма Узвіжання Крыжа Гасподня г. Ляхавічы, протаіерэй Георгій ЖЫТКО.

Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:

за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне перапрацоўчай прамысловасці і высокія вытворчыя паказчыкі па выніках работы за 2015 год – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” Яўгеній СТРОЦКІ;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да выканання прафесійных абавязкаў і высокую працоўную дысцыпліну – вядучы інжынер па ахове працы групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама Анатолій САЛАТА;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, высокі прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Ляхавіцкі ТЦСАН” Марыя ШУЛЬЦ;

за добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна – загадчык аддзялення рэнтгенаўскай дыягностыкі УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Сяргей ПАМАЗАНСКІ.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў адрасавана:

за добрасумленную працу, значны ўклад у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння па жыццезабеспячэнні насельніцтва ў сваім населеным пункце і актыўную жыццёвую пазіцыю – старасце а/г Востраў Востраўскага сельсавета Таццяне ГОРБІК, старасце  в. Куршынавічы Ганчароўскага сельсавета Зоі БІЛІНОВІЧ, старасце в. Каранеўшчына Навасёлкаўскага сельсавета Валянціне ГАЛОТА;

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у ахову здароўя жыхароў Ляхавіцкага раёна і актыўную жыццёвую пазіцыю – урачу-хірургу, загадчыку хірургічнага аддзялення УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Сяргею БЯЛЯЕВУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *