Лавіў рыбу, злавіў правады…

Што можа быць лепш адпачынку з вудачкай на беразе вадаёма або прагулкі з кошыкам па лесе? Дзе яшчэ можна адпачыць ад паўся-дзённых клопатаў, каб быць адзін на адзін з прыродай, забыцца пра неабходнасць пастаяннага самакантролю, да якога нас прывучыла жыццё ў горадзе? Аднак сучасная цывілізацыя і яе непазбежныя спадарожнікі суправаджаюць нас не толькі ў горадзе, але і за яго межамі. Вось адзін з апошніх фактаў.
27 красавіка 2011 года ў Ляхавічах адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам. Жыхар г. Баранавічы пры лоўлі рыбы ў раёне чыгуначнага маста праз раку Ведзьма ў г. Ляхавічы наблізіўся вудачкай да правадоў ВЛ-10 кВ. У выніку рыбак атрымаў смяротнае паражэнне электрычным токам.
Яшчэ раз нагадваем: нават адпачываючы, не забывайцеся пра небяспеку, якую ўяўляюць сабой лініі электраперадачы. Энергаінспекцыя нагадвае: любы адпачынак можа быць небяспечным. Не набліжайцеся самі і не падносьце іншыя прадметы да правадоў паветраных ліній электраперадачы, іншых токавядучых частак электраўстановак на адлегласць менш як 2 метры. Памятайце, што паражэнне электрычным токам можа адбыцца нават без непасрэднага датыкання да токавядучых частак.
Пры выбары месца для рыбалкі або адпачынку, пры зборы грыбоў пазбягайце трас праходжання паветраных і кабельных ліній электраперадачы.
Звяртайце ўвагу на папярэджваючыя плакаты і знакі бяспекі, якія сігналізуюць аб наяўнасці электрычнага напружання.
Не датыкайцеся да абарваных правадоў ліній электраперадачы і не набліжайцеся да іх на адлегласці бліжэй як 8 метраў.
Не ўстанаўлівайце стойкі тэлевізійных антэн і не высаджвайце дрэвы паблізу правадоў ліній электраперадачы.
Азнаёмце з правіламі электрабяспекі дзяцей і патрабуйце ад іх няўхільнага іх выканання.
Юрый КАТРАЛЬ, старшы інспектар Ляхавіцкай ЭІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *