Кожны чацвёрты

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце грыпам хварэюць 20-30 працэнтаў дзяцей і 5-10 працэнтаў дарослых, ад 250 тысяч да 500 тысяч чалавек паміраюць. Падлічана, што эканамічныя страты ад штогадовых эпідэмій складаюць ад 1 да 6 мільёнаў долараў на 100 тысяч насельніцтва.
На Брэстчыне штогод грыпам і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі хварэюць 25-35 працэнтаў насельніцтва — кожны чацвёрты жыхар вобласці.
Грып – вострае інфекцыйнае захворванне, пры якім назіраецца агульная інтаксікацыя арганізма, паражаецца дыхальная сістэма. Але, перш за ўсё, грып небяспечны сваімі ўскладненнямі: пнеўманіямі, бранхітамі, атытамі, сардэчна-сасудзістымі хваробамі і запаленчымі працэсамі розных органаў і сістэм. Менавіта ўскладненні з’яўляюцца непасрэднай прычынай смерці пасля перанесенага грыпу.
Хуткая распаўсюджанасць грыпу тлумачыцца і тым, што перадача вірусу адбываецца даволі лёгка – пры размове, кашлі, чханні.
Найбольш эфектыўнай і эканамічна зручнай мерай абароны супраць гэтай хваробы з’яўляецца вакцынапрафілактыка. Сучасныя супрацьгрыпозныя вакцыны здольныя сфарміраваць надзейную абарону для арганізма. Устаноўлена, што 80-98 чалавек са 100, якія атрымалі прышчэпку, грыпам не захварэюць, астатнія перанясуць яго ў лёгкай форме і без ускладненняў, а адсутнасць на рабоце захварэўшага чалавека будзе вагацца ад 3 да 5 дзён.
Спецыялістамі падлічана, што кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар эканоміць больш за 70 долараў. Для дасягнення значнага эфекту ад вакцынацыі мэтазгодна, каб прышчэпку атрымалі не менш як 40-75 працэнтаў працуючых у калектыве.
Такім чынам, вакцынапрафілактыка сярод супрацоўнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый – гэта рэальны клопат пра людзей, а таксама папярэджанне эка- намічных страт прадпрыемстваў і арганізацый у перыяд росту захворваемасці грыпам і ВРІ.
Своечасова і правільна зрабіць прышчэпку дапамогуць у любой установе аховы здароўя Ляхавіччыны.
Васілій СКАРАХОД, урач-эпідэміёлаг райЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *