Інтэлектуальныя канікулы

Ура: канікулы! А гэта значыць экскурсіі, гульні, паходы, спаборніцтвы і адкладзеныя падручнікі.

Толькі апошняя акалічнасць – адкладзеныя падручнікі – не распаўсюджваецца на юных інтэлектуалаў, якія ў час традыцыйных раённых сакавіцкіх прадметных алімпіяд паказвалі свае веды. 335 вучняў з 3 па 9 клас з усіх школ раёна, у тым ліку з Жарабковіцкай і Начаўскай (на здымку) удзельнічалі ў іспытах. У алімпіядах па біялогіі, матэматыцы і працоўным навучанні вучні Жарабковіцкай СШ атрымалі два дыпломы:
ІІ ступені – па матэматыцы і ІІІ – па біялогіі, Начаўскай таксама – па матэматыцы (ІІІ ступені) і працоўным навучанні (ІІ ступені).
Шкада толькі, што вясновыя канікулы такія кароткія!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *