Дзень савета

На адміністрацыйных тэрыторыях кіпіць жыццё

На некаторы час правядзенне падобнага кшталту мерапрыемстваў было ў раёне прыпынена. Аднак адноўлена зноў, бо ў гэтым ёсць дзяржаўны інтарэс.  На тэрыторыях сельсаветаў узнікаюць іншы раз пытанні, што патрабуюць якаснага вырашэння. І ў гандлі, і ў дачыненні медыцынскага абслугоўвання, і ў плане  аказання насельніцтву  бытавых паслуг, і многае іншае. З гэтых слоў старшыні раённага Савета дэпутатаў Яўгенія Юрлевіча стартавала      раённая выязная нарада “Дзень Савета”.  Удзел у мерапрыемстве прымалі  кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыні сельсаветаў. Аляксандр Буйкевіч з Навасёлкаўскага, Рамуальд Бубен з Конькаўскага і Вячаслаў Новік з Начаўскага сельсаветаў былі ў якасці гаспадароў, паколькі падзеі адбываліся іменна на іх адміністрацыйных тэрыторыях. Зыходнай кропкай нарады стаў Навасёлкаўскі сельсавет, завяршылася ж нарада пленарным пасяджэннем у Русінавіцкім СДК Начаўскага сельсавета.

Навасёлкаўскаму не ўпершыню прымаць у такім фармаце гасцей, хваліцца чым багаты. Такое ёсць: за выключэннем адзінкавых фактаў некаторай недаўпарадкаванасці, напрыклад, дзе-нідзе былі не падкошаны ўзбочыны вуліцы ў Вялікай Лотве, звярнулі члены дэлегацыі ўвагу на лужыны, якія “застаяліся” на адным са скрыжаванняў аграгарадка, на не-       даробленасць дарожкі, якая        вядзе з асфальту да будынка паштовага аддзялення сувязі. Але ў цэлым усё ўбачанае выглядае дастаткова аптыміс-тычна. Асартыментная дастатковасць і ўпарадкаванасць гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў сацкультбыту, дагледжанасць тэрыторый аздараўленчага комплексу, сярэдняй школы. Пранчакоўская САШ, па ацэнцы Яўгенія Юрлевіча, і ўвогуле з’яўляецца адной з лепшых у раёне ў плане добраўпарадкаванасці прышкольнай тэрыторыі, з’яўляецца прыкладам таго, як быць павінна: ля школ, устаноў культуры,     ФАПаў, ФАКаў і гэтак далей.

Прыкладам у плане добраўпарадкаванасці ферм, прыфермскіх тэрыторый і што тычыцца ўмоў працы можа служыць і МТФ “Навасёлкі” СВК “Шлях новы” — жывёлагадоўчы аб’ект новага пакалення. Па словах старшыні гаспадаркі Аляксандра Вашчука, запоўненасць фермы зараз нават некалькі перавышае яе праектную магутнасць колькасцю ў 800 галоў дойнага статка. МТФ абсталявана камп’ютарызаванай даільнай залай на 36 месц адначасовай дойкі. Абслугоўваюць працэс 5 аператараў. Умовы работы людзей, канешне, прынцыпова іншыя, чым на “класічных” аб’ектах падобнага пры-значэння. У выгадна іншы бок адрозніваюцца і бытавыя памяшканні: пакоі для пераапранання, адпачынку, душавыя. Вакол будынкаў фермы пасеяна газонная трава, разбіты клумбы. Між іншым, кропка ў гэтым накірунку яшчэ не пастаўлена – добраўпарадкаванне тэрыторыі працягваецца.

Асобнае і асабліва функцыянальнае месца адведзена цялятам. “Ясельны гарадок” утвараюць акуратныя рады прыгожых домікаў-боксаў. Для кожнай жывёлы – асобны. Падобны спосаб утрымання маладняку цалкам сябе апраўдвае, лічыць Аляксандр Вашчук, нягледзячы на тое, што кошт кожнага такога бокса значны.

На тэрыторыі Конькаўскага сельсавета прыпыніліся на прыдарожнай стаянцы ў вёсцы Дарава. Месца ўтульнае, абсталяванае неабходным мінімумам. Але,  як адзначыў кіраўнік нарады старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, далёка не заўсёды тут захоўваецца належны парадак. “Месцы, падобныя гэтаму, ёсць і ў іншых сельсаветах раёна, – дадаў Яўгеній Юрлевіч. Неабходна пастаянна звяртаць увагу на іх добраўпарадкаванне”.

Дараўская крама “Шчара” Ляхавіцкага райпо гэта яшчэ і кафе “У Бульбаша”. Невялічкае, утульна і арыгінальна стылізаванае, прадугледжана некалькі вынасных летніх столікаў.

Купальны сезон яшчэ, можна лічыць, не настаў. Зона адпачынку, што ля рэчкі ў тым жа Дараве, была яшчэ бязлюднай, сустрэла ўдзельнікаў нарады жоўтым пяском, пляжнымі грыбкамі, дастаткова добраўпарадкаванай. Чаго не сказаць аб месцы насупраць – уздоўж плоту, напрыклад, патрэбна абкасіць.

Наведаліся ўдзельнікі раённага сходу ў тым ліку і ў Дараўскую ўрачэбную амбулаторыю. У прыватнасці, цікавым здаўся факт, што за дапамогай да стаматолага людзі могуць звяртацца штодзённа. Па словах доктара Аляксея Зубрылава, кабінет абсталяваны сучаснай стаматалагічнай устаноўкай, у сярэднім у дзень прыходзіць да дзесяці пацыентаў.

У Федзюкоўскім дзіцячым садзе–сярэдняй агульнаадукацыйнай школе ўдзельнікаў выязной нарады “Дзень Савета” чакаў канцэрт. Нядаўні лаўрэат фестывалю “Радавод” ансамбль шумавых інструментаў “Конькаўскія музыкі” ў складзе мясцовых школьнікаў дабавіў мажору ў ход мерапрыемства.

Як і ў цэлым раённаму камбінату бытавога абслугоўвання, комплекснаму прыёмнаму пункту ў аграгарадку Конькі прыхо-дзіцца няпроста. Было адзначана, напрыклад, што ні разу на працягу месяца цырульнік тут не працаваў. Пры тым, што патэнцыяльныя кліенты ёсць. І з транспартам у РКБА  праблема. Па гэтай прычыне, дарэчы сказаць, узнікаюць складанасці і з дастаўкай у майстэрню прынятага КПП у рамонт абутку, бялізны ў пральню.

На тэрыторыі Начаўскага сельсавета “Дзень Савета” прымаў аграгарадок Русінавічы. Спачатку – рэканструяваная ў 2006 годзе мясцовая пачатковая школа. Па словах Яўгенія Юрлевіча, у плане добраўпарадкаванасці прышкольнай тэрыторыі установа з’яўляецца прыкладам. Сапраўды – вельмі прыгожа. Галоўны ж прынцып, згодна з якім працуюць школьныя ландшафтныя дызайнеры, па словах дырэктара Леаніды Рачкоўскай, прынцып бесперапыннага цвіцення (калі на змену адцвіўшым кветкам прыходзіць квецень іншых).

Наведалі ўдзельнікі “Дня Савета” таксама Русінавіцкі дзіцячы сад, а кропка была пастаўлена ў мясцовым СДК, дзе прайшло пленарнае пасяджэнне. Агульная выснова аптымістычная: на асобных адміністрацыйных тэрыторыях кіпіць жыццё.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *