Прафілактыка – агульны інтарэс

З 4 па 29 красавіка ў краіне, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна пройдзе пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!».

Яе мэта – зніжэнне колькасці пажараў па прычыне незахавання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях. У навучанні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі разам з работнікамі РАНС прымуць удзел участковыя інспектары міліцыі, работнікі ЖКГ, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай службы. Падчас акцыі запланаваны рэйды, выступленні ў школах, працоўных калектывах, на сельскіх сходах, паказ рэкламных ролікаў і фільмаў супрацьпажарнай тэматыкі.
Улічваючы, што акцыя накіравана на ўмацаванне правапарадку, прадухіленне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў нецвярозым стане, у цэнтры ўвагі акажуцца суседзі ненадзейных грамадзян, якім для забеспячэння ўласнай бяспекі рэкамендуецца абсталяваць жыллё аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Асаблівая ўвага будзе надавацца сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Яшчэ адна з праблем, якая трапіць пад пільную ўвагу, – пакіданне малых без нагляду.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *