Мода на здароўе

Фартуна ўсміхнулася мацнейшым

Строгія, дысцыплінаваныя, адказныя, сур’ёзныя, поўнасцю адданыя сваёй прафесіі людзі — настаўнікі. І гэта праўда.  Але ёсць моманты і падзеі, калі нашы дарагія          і паважаныя педагогі ператвараюцца ў  няўрымслівых і вясёлых. Напрыклад, спаборніцтвы, калі ўсіх ахоплівае жаданне перамагчы. Нядаўна ў САШ №1 праходзіла  міжшкольная спартландыя  “Здароўе – гэта здорава” сярод педагогаў устаноў адукацыі Ляхавіччыны.

3 каманды (па 4 жанчыны і 2 мужчыны ў кожнай) прадстаўлялі педагагічныя калектывы САШ №1 і №2 райцэнтра і Зубелевіцкую базавую школу.

Для спартсменаў-аматараў былі падрыхтаваны самыя разнастайныя конкурсы.  Міні-хакей, дартс, боўлінг, скачкі ў даўжыню, перацягванне каната – далёка не поўны пералік выпрабаванняў, у якіх  настаўнікі дэманстравалі хуткасць, трапнасць, азарт і імкненне да перамогі.  Прыўзняты настрой  панаваў не толькі сярод удзельнікаў, не менш             хваляваліся і радаваліся балельшчыкі і нават суддзі.

А фартуна на гэты раз усміхнулася мацнейшым. Агульнакамандную перамогу святкавала спартыўная дружына САШ №1 у складзе Людмілы Казак, Вікторыі Біза, Жанны Дубіна, Людмілы Граблюк, Сяргея Ціханенкі і Аляксандра Сокала.  Трэба было бачыць, як мы, вучні, радаваліся за сваіх настаўнікаў. З перамогай вас, шаноўныя! Мы яшчэ больш ганарымся вамі.

Марына ЖАБІК,

вучаніца САШ №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *