Раскажыце пра міліцыю!

Міністэрства ўнутраных спраў аб’яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшыя літаратурныя, мастацкія і музычныя творы пра органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя 100-годдзю міліцыі Беларусі.

Для ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі міліцыі і члены іх сем’яў, ветэраны органаў унутраных спраў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы малюнак “Міліцыя вачамі дзяцей” (узрост удзельнікаў – не больш за 15 гадоў, прадастаўляюцца арыгіналы малюнкаў, максімальны фармат А3); “Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі” (прадастаўляюцца арыгіналы работ); “Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю” (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе, максімальная колькасць фотаздымкаў – 10 штук, фармат А3, у каляровым або чорна-белым адлюстраванні); “Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю” (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе, адлюстраванне каляровае, фармат А1); “Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе” (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе); “Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі” (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе); “Лепшая песня пра беларускую міліцыю” (аўдыязапісы, тэкст і ноты прадастаўляюцца на электронных/лічбавых носьбітах, а тэкст і ноты – дадаткова ў друкаваным выглядзе).
На конкурс прымаюцца як асобныя матэрыялы аднаго або некалькіх аўтараў, так і тэматычныя падборкі, зборнікі, серыі і цыклы матэрыялаў.
Кожны ўдзельнік можа падаваць заяўкі на любую колькасць намінацый. Да разгляду прымаюцца толькі тыя матэрыялы, якія не былі раней апублікаваны або не выстаўляліся.
Работы з абавязковай паметкай “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” накіроўваюцца не пазней 1 кастрычніка 2016 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсона, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў – не разглядаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага бязвыплатнага выкарыстання матэрыялаў конкурсу з абавязковай спасылкай на аўтарства.
Узор заяўкі на ўдзел у конкурсе размешчаны на афіцыйным сайце МУС (httр://mvd.gov.by/main.aspx?guid=17721).
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года. Лепшым з лепшых ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць каштоўныя падарункі і дыпломы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *